Знайсці
28.09.2016 / 13:5882РусŁacБел

Следства: Ракета, якая збіла Боінг над Данбасам, дастаўлена з Расіі

Раён, адкуль магла быць запушчана ракета, што збіла «Боінг»

«Боінг» малайзійскіх авіяліній быў збіты ракетай з комплексу «Бук», размешчанага прыкладна за шэсць кіламетраў ад горада Снежнае. Пра гэта прадстаўнікі Міжнароднай следчай групы паведамілі на сустрэчы са сваякамі ахвяраў крушэння, паведамляюць RTL News і Nos.

Гэтая тэрыторыя знаходзілася пад кантролем прарасійскіх сепаратыстаў.

Вытворца «Бука» «Алмаз-Антэй» сцвярджаў, што ракета была запушчана з раёна вёскі Зарошчанскае (яна знаходзіцца ніжэй за Шахцёрск).

Nos асобна удакладняе, што «Бук» ва Украіну даставілі з Расіі. Пасля таго, як «Боінг» быў збіты, машыну вярнулі ў РФ.

Самалёт «Боінг» быў збіты над Украінай 17 ліпеня 2014 года. У выніку загінулі 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Следчыя рэканструявалі траекторыю палёту ракеты, сабраўшы найдрабнейшыя кавалачкі самалёта.

Расія паслядоўна адмаўляла сваю датычнасць да катастрофы і запускала ў СМІ розныя альтэрнатыўныя версіі падзей.

АГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера