Знайсці
19.09.2016 / 21:0919РусŁacБел

СМІ: Верхавод харкаўскіх сепаратыстаў забіты ў рэстаране пад Масквой

Адзін чалавек загінуў, другі атрымаў цяжкія раненні ў выніку страляніны ў рэстаране ў падмаскоўным пасёлку Горкі-2.

Пра гэта расійскаму «Інтэрфаксу» паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Паводле яе слоў, інцыдэнт адбыўся ў панядзелак увечары ў рэстаране «Ветерок».

Невядомы мужчына ўвайшоў у памяшканне ўстановы і расстраляў з агнястрэльнай зброі дваіх наведвальнікаў, у выніку чаго адзін з іх памёр на месцы, а другі атрымаў цяжкія раненні, яго забралі медыкі.

Пазней крыніца «Інтэрфакса» ў праваахоўных органах паведаміла, што забітым аказаўся кіраўнік харкаўскай сепаратысцкай арганізацыі «Оплот» Яўген Жылін.

Згодна з інфармацыяй, 40-гадовы Яўген Жылін ад атрыманых ран памёр. Яго спадарожнік Андрэй Козыраў быў дастаўлены ў бліжэйшую бальніцу.

Як вядома, украінскія праваахоўнікі падазравалі Жыліна, у прыватнасці, у фінансаванні тэрарыстычных арганізацый.

У верасня 2015 года СБУ заблакавала некалькі банкаўскіх рахункаў, якімі карыстаўся верхавод тэрарыстычнай арганізацыі «Оплот».

Паведамлялася, што ўсяго на рахунках сваякоў Жыліна ў банкаўскіх установах заблакавана больш за 1,75 мільёна грыўняў.

pravda.com.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031