Знайсці
02.05.2024 / 13:462РусŁacБел

У Расіі скончыліся арыгінальныя запчасткі для iPhone і Macbook

Па словах экспертаў, з якімі пагаварыў журналіст газеты «Ведомости», у Расіі афіцыйна спынена абслугоўванне iPhone 14 і 15 серый, а запчасткі для смартфонаў папярэдніх пакаленняў перасталі пастаўляць у снежні 2023 года.

Ілюстрацыйнае фота

Як сцвярджае аналітык агенцтва Mobile Research Group Эльдар Муртазін, зараз сэрвісныя цэнтры завозяць у Расію кітайскія запчасткі для рамонту тэхнікі Apple, а таксама разбіраюць для папраўкі старыя тэлефоны.

У сетцы ReStore, якая прадае тэхніку Apple у Расіі, заявілі, што сэрвісныя цэнтры працягвалі забяспечваць гарантыйны рамонт тэхнікі, набытай да лютага 2022 года. Так як гарантыя на iPhone і Macbook дзейнічае 2 гады, у лютым 2024 года яна скончылася для ўсіх прылад, растлумачылі ў кампаніі.

«Цяпер гэтыя АСЦ [аўтарызаваныя сэрвісныя цэнтры] нічым не адрозніваюцца ад намётаў на Міцінскім рынку», — заявіла крыніца выдання ў кампаніі-вытворцы электронікі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
3
к сожалею но так/адказаць/
02.05.2024
ну  и  что? Завезут через турцию, Китай , Индию или через друзей белорусского диктатора в Африке Зимбабве или Египет. ЗАПАД НЕ СПОСОБЕН НИ ЧТО. В практике.
03.05.2024
к сожалею но так, в итоге ремонт айфонов станет золотым для россиян из-за лишних расходов на доставку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031