Знайсці
31.08.2016 / 21:323РусŁacБел

Меркель: Тэрарызм у Германіі быў і да наплыву мігрантаў

Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што няправільна звязваць тэрарызм ў Германіі з прытокам мігрантаў.

«Гэта папросту няправільна — сцвярджаць, што тэрарызм прыйшоў з бежанцамі. Ён ужо быў тут у мірыядах формаў і з разнастайнымі патэнцыйнымі зламыснікамі, за якімі мы сачылі», — заявіла яна ў інтэрв'ю газеце Sueddeutsche Zeitung.

На думку Меркель, нягледзячы на прыток мігрантаў, «Германія застанецца Германіяй».

«Змены не заўсёды дрэнныя, гэта непазбежная частка жыцця. Германія застанецца Германіяй — з усім тым, што нам дарагое», — сказала Меркель.

Месяц таму яна паабяцала, што міграцыйная палітыка краіны не зменіцца з-за нападаў на мірных жыхароў.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031