Знайсці
26.08.2016 / 12:5747РусŁacБел

Сенатар Марзалюк: Анексіяй Крыма і дзеяннямі на Данбасе Расія разбурыла ўсходнеславянскае адзінства

Анексіяй Крыма і дзеяннямі на Данбасе Расія разбурыла ўсходнеславянскае адзінства, заявіў вечарам 25 жніўня на сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе № 84, член Савета Рэспублікі Ігар Марзалюк.

«Я лічу, што Расія зрабіла жудасную рэч. Тое, што існавала на ўзроўні масавай свядомасці, — пачуццё ўсходнеславянскай датычнасці, усходнеславянскага адзінства — было разбурана ў адзін дзень», — сказаў Марзалюк.

На яго думку, трагедыя ўкраінскага народа ў тым, што яго «двойчы кінулі і падманулі». «Але брыдота і подласць тых, хто яго кінуў у другі раз, гэта ўзровень іх палітычнай ідыёцкай безадказнасці, яны страцілі тэрытарыяльную цэласнасць краіны. Яны страцілі ўсё тое, што з'яўлялася стратэгічным запасам Украіны», — заявіў сенатар.

«Я не разумею, чаму Яцанюк і Турчынаў займаюць высокія пасады да гэтага часу. Менавіта яны без бою здалі Крым, а значыць, пры іх уладзе была парушана тэрытарыяльная цэласнасць Украіны. Яны ворагі народа і здраднікі нацыі. Яны павінны гніць у турме, а не сядзець у высокіх кабінетах. Гэта калі зыходзіць з пазіцый украінскага патрыятызму», — сказаў кандыдат у дэпутаты.

Паводле яго слоў, украінец, які са зброяй у руках абараняе сваю краіну, варты толькі павагі. «Украінец, калі бярэ ў рукі зброю і ідзе ваяваць за тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не можа быць абражаным.

Улада можа быць гідкай, быдлячай, подлай, але ёсць свой дом, ёсць свая дзяржава, ёсць свая радзіма. Парашэнка — мярзотнік, такі ж як Януковіч.

Але ёсць Украіна, ёсць краіна, ёсць герб, гімн, сцяг», — сказаў кандыдат у дэпутаты.

На яго думку, цяпер Крым стаў яшчэ адной тэрыторыяй, «якую ніхто ніколі не прызнае і якую ніхто ніколі не аддасць», і дзеянні Расіі ў дачыненні да Крыма былі абсалютна незаконнымі, нягледзячы на бліскуча праведзеную ваенную аперацыю і жаданне абсалютнай большасці крымчан быць расіянамі.

Марзалюк лічыць, што ад сітуацыі ва Украіне пацярпела і эканоміка Беларусі, у якой знешні гандаль з паўднёвай суседкай у 2013 годзе дасягаў 7,5 млрд. долараў, а сёння такога няма.

Што ж тычыцца паводзінаў беларускага кіраўніцтва ў дачыненні да Украіны, то яны, на думку Марзалюка, правільныя, нягледзячы на саюз з Расіяй. «Саюзнікі ўзгадняюць свае дзеянні. З беларускім кіраўніцтвам расійскае кіраўніцтва свае дзеянні не ўзгадняла. А мы падтанцоўкай нічыёй не будзем. І калі мы не хочам, каб на нашай тэрыторыі былі чужыя авіябазы, то іх і не будзе, таму што нам гэта не трэба», — сказаў член Савета Рэспублікі.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031