Знайсці
11.08.2016 / 22:39РусŁacБел

МЗС Украіны звярнулася да міжнародных арганізацый з заклікам адрэагаваць на чарговую правакацыю Крамля

Міністэрства замежных спраў Украіны афіцыйна накіравала ноту Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне (СММ) аб неабходнасці ўзмацнення прысутнасці СММ АБСЕ ўздоўж усёй адміністрацыйнай мяжы з Аўтаномнай Рэспублікай Крым і мяжы Украіны з Расійскай Федэрацыяй, у тым ліку часова некантралюемага ўчастка расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы, прыняцці мер для атрымання Місіяй доcтупа ў Крым для ацэнкі сітуацыі на кантраляванай расійскімі акупацыйнымі сіламі тэрыторыі ў адпаведнасці з рашэннем № 1117 Пастаяннай Рады АБСЕ па размяшчэнні Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне.

МЗС таксама звярнулася з просьбай да СММ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне прыняць меры для атрымання доступу да затрыманых акупацыйнымі ўладамі грамадзян Украіны, у прыватнасці, Яўгена Панова.

Адначасова на запатрабаванне дэлегацыі Украіны ў Радзе Бяспекі ААН працягваюцца закрытыя кансультацыі РБ ААН па разглядзе пытання аб правакацыйных заявах Расійскай Федэрацыі адносна Украіны.

mfa.gov.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930