Знайсці
09.08.2016 / 17:303РусŁacБел

Стаў вядомы каляндар беларускай зборнай на ЧС па хакеі — 2017

Апублікаваны каляндар чэмпіянату свету па хакеі 2017 года ў вышэйшым дывізіёне. Турнір пройдзе ў Парыжы (Францыя) і Кёльне (Германія) з 5 па 21 мая.

Зборная Беларусі на папярэднім этапе будзе выступаць у групе «В» у французскай сталіцы. Стартавы матч яна правядзе 5 мая супраць фінаў. Поўны расклад гульняў:

  • 5 мая. Фінляндыя — Беларусь;
  • 6 мая. Беларусь — Чэхія;
  • 8 мая. Беларусь — Канада;
  • 10 мая. Швейцарыя — Беларусь;
  • 12 мая. Францыя — Беларусь;
  • 13 мая. Славенія — Беларусь;
  • 16 мая. Беларусь — Нарвегія.

Зборнай Беларусі спачатку прызначаныя матчы з найбольш рэйтынгавымі супернікамі, затым з камандамі з т.зв. другога эшалона. Падобны расклад быу ў беларусаў на сёлетнім чэмпіянаце свету ў Маскве. Некаторыя беларускія хакеісты адзначалі, што такі каляндар вельмі нязручны — лепш, калі матчы з топавымі супернікамі чаргуюцца з гульнямі супраць сераднякоў.

Для выхаду ў чвэрцьфінал у групе неабходна заняць адно з першых чатырох месцаў.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930