Знайсці
09.08.2016 / 13:464РусŁacБел

Знайшлі бязбольны сродак супраць камянёў у нырках

Амерыканскія даследчыкі з універсітэта ў Х'юстане высветлілі, што натуральны раслінны экстракт здольны растварыць аксалат кальцыя — кампанент камянёў у нырках чалавека.

Фота lechenie-simptomy.ru.

Пра сваё адкрыццё навукоўцы распавялі ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature.

Хімікі вызначылі, што злучэнне, званае гідраксіцытратам, з'яўляецца эфектыўным інгібітарам росту крышталяў аксалату кальцыя і пры пэўных умовах можа растварыць іх. Звычайна людзям, схільным да мачакаменнай хваробы, рэкамендуюць прымаць цытрат у форме біядабаўкі, аднак у некаторых пацыентаў узнікаюць сур'ёзныя пабочныя эфекты. Даследчыкі з дапамогай атамна-сілавой мікраскапіі вывучылі ўзаемадзеянне паміж крышталямі як цытрату, так і гідраксіцытрату і аксалату кальцыя.

Навукоўцы звярнуліся да тэорыі функцыяналу шчыльнасці — метаду разліку электроннай структуры сістэм, якія складаюцца з многіх часціц. З яго дапамогай яны вызначылі, як гідраксіцытрат уздзейнічае на кальцый. Аказалася, што ён фармуе моцную сувязь з крышталічнымі паверхнямі і выклікае вызваленне атамаў кальцыя, што прыводзіць да растварэння крышталя.

Даследчыкі правялі эксперыменты на сямі пацыентах, якія прымалі біядабаўкі на працягу трох дзён. Вынікі паказалі, што гідраксіцытрат лёгка выводзіцца з мачой, што з'яўляецца ўмовай дзейснай работы прэпарата. Аднак хімікі падкрэсліваюць, што для стварэння паўнавартаснага лекавага комплексу неабходныя дадатковыя выпрабаванні на бяспеку, неабходную дазіроўку і эфектыўнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031