Знайсці
09.08.2016 / 09:381РусŁacБел

Янку Запрудніку — 90

9 жніўня ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва (Менск, вул. Кірылы і Мяфодзія, 4) адбудзецца адкрыцьцё выставы «Зь вераю, што зыйдуцца дарогі…», прымеркаванай да 90-годзьдзя гісторыка, журналіста, пісьменніка, беларускага грамадзкага дзеяча ў ЗША Янкі Запрудніка. Пачатак а 15.00.

Янка Запруднік.

1926 — нарадзіўся Янка Запруднік, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, гісторык, журналіст.

Янка Запруднік, які ў акупаванай немцамі Беларусі належаў да Саюзу беларускай моладзі, у 1944 выехаў у Нямеччыну.

У 1945 годзе патрапіў у амэрыканскі палон, у 1945-49 гг. прабываў у лягерах перамешчаных асобаў у Нямеччыне, дзе закончыў Беларускую Гімназію імя Янкі Купалы.

У 1950-54 атрымаў вышэйшую адукацыю на гістарычным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія).

У верасьні 1954 пачаў працаваць журналістам беларускай сэкцыі радыёстанцыі «Вызваленьне» ў Мюнхене.

У 1957 пераехаў у ЗША, дзе працягваў працу ў Нью-Ёрку да 1991 на той жа радыёстанцыі (ад 1964 — Радыё Свабода).

У 1969 у Нью-Ёркскім унівэрсытэце абараніў дысэртацыю і атрымаў ступень доктара гістарычных навук.

Сярод іншага, аўтар наступных кнігаў: «Дванаццатка. Дакумэнтальная аповесьць пра дванаццацёх беларускіх хлапцоў у Нямеччыне, Вялікабрытаніі й Бэльгіі», «Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях», «Гістарычны слоўнік Беларусі».

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031