Знайсці
26.07.2016 / 16:048РусŁacБел

Здароў, Рыа! У нумарах беларусаў няма гарачай вады, халодная падаецца з перабоямі, не працуе каналізацыя

Нягледзячы на тое, што афіцыйна Алімпійская вёска ў Рыа ўжо адкрылася, аргкамітэту ў Рыа трэба будзе зрабіць яшчэ нямала для таго, каб умовы для пражывання адпавядалі ўсім санітарным патрабаванням.

Як інфармуе афіцыйны сайт НАК, па паведамленнях прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі, якія ўжо прыехалі ў Рыа, па-ранейшаму ў апартаментах адсутнічае гарачая вада, халодная падаецца з перабоямі, не працуе сістэма каналізацыі, патрабуюць уборкі падлогі, вокны і лесвічныя пралёты.

Зараз супрацоўнікі НАК прыводзяць у парадак апартаменты беларускай дэлегацыі. Прадстаўнікамі медыцынскай групы ўжо практычна абсталяваны цэнтр аказання дапамогі спартсменам, дзе будуць падчас Алімпіяды працаваць нашы профільныя спецыялісты. Менеджары НАК укамплектоўваюць памяшканні штаба.

Беларускі пад'езд у Алімпійскай вёсцы.

Від з акна пакоя.

Сістэма зліву ў душах не працуе — на падлозе вада.

Ложак беларускага алімпійца.

Штодня тэрыторыя Алімпійскай вёскі апрацоўваецца ад небяспечных камароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031