Знайсці
22.07.2016 / 18:236РусŁacБел

Як у маленькім беларускім горадзе робяць крафтавыя сыры ФОТА

У маленькім горадзе на ўсходзе Беларусі пад назвай Слаўгарад (былая назва Прапойск) 15 пажылых людзей робяць сыры, якія славяцца на ўсю Магілёўскую вобласць. 

У самім горадзе пражывае каля 8 тысяч, але мясцовыя лічаць Слаўгарад цэнтрам сыраварэння. А ўсё пачалося з таго, што некалькі сыраварскіх гаспадарак аб'ядналіся ў клуб «Слаўгарадскіх сыравараў». Іх ініцыятыву падтрымалі розныя міжнародныя арганізацыі Еўрасаюза, а Аляксандр Лукашэнка падарыў імянную прэзідэнтскую казу.

Некалькі разоў на тыдзень яны адчыняюць сваю «Сырную лаўку» і прадаюць сыры мясцовым жыхарам па даволі нізкіх цэнах. Туды мы і адпраўляемся.

Усяго «Слаўгарадскіх сыравараў» 15 чалавек — 13 жанчын і двое мужчын. Асартымент сыроў большы, чым у мінскіх крамах: вясковы сулугуні, адыгейскі, плаўлены, вэнджаны, з кменам, мёдам, папрыкай, кропам, мармеладам, і гэта яшчэ не поўны спіс. Цэны сапраўды ўражваюць: ад 10 да 20 рублёў (100-200 тысяч). 

Нягледзячы на тое, што сыр займеў папулярнасць у Магілёўскай вобласці, колькасць вытворчасці не павялічылася. «Сырамі мы частавалі і прэзідэнта, і прадстаўнікоў ААН, і французскую дэлегацыю. Усім усё спадабалася», — кажуць фермеры. Вось нядаўна іх запрасілі ў Александрыю на «Купалле».

На фота сыр з казінага малака

Сыравары сапраўды робяць смачныя і духмяныя сыры, і іх цалкам можна назваць крафтавымі. Напрыклад, Уладзіслаў Сямёнавіч робіць беларускі сулугуні. Па паходжанні ён каўказец, 25 год жыве ў Беларусі і ўжо 5 год займаецца сыраварэннем. 

Уладзіслаў Сямёнавіч

Усе сыравары ў адзін голас кажуць, што гатовыя вырабляць больш прадукцыі, чым цяпер. Так, яны ездзяць на мясцовыя фестывалі, але асноўны пакупнік іх знаходзіцца ў родным Слаўгарадзе.

Вытворчасць тых жа тварожных сыроў безадходная, а рэцэпт — прасцей не бывае. Для прыгатавання патрабуецца малако, соль, воцат і газавая або электрычная пліта. Па часе ж сыр робіцца каля 2 гадзін. 

Пасля знаёмства з сыраварамі і іх прадукцыяй складаецца ўражанне, што ім патрэбныя дзве рэчы: грошы для пашырэння аб'ёмаў вытворчасці і добры маркетолаг. Ім неабходны чалавек, які скажа, што вашыя сыры цяпер будуць называцца крафтавымі, а прадукцыя будзе прысутнічаць у крамах і рэстаранах Мінска.

Матэрыял створаны пры падтрымцы «Borjomi Беларусь» у рамках праекта «Гастранамічныя экспедыцыі Borjomi».

Мікіта Недаверкаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930