Знайсці
18.07.2016 / 22:323РусŁacБел

Фатограф Сяргей Гудзілін выпусціў лімітаваны наклад паштовак пра Мінск ВІДЭА 

Фатограф «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін адмыслова для сваёй першай персанальнай выставы выпусціў абмежаваны наклад паштовак пра вуліцы Мінска.

Некаторыя са здымкаў чытачы «НН» маглі бачыць у тэматычных падборках «Дух мінскіх вуліц».

Наклад паштовак зусім невялікі — 150 камплектаў. Адзін камплект, запакаваны ў капэрту з крафт-паперы, утрымлівае 10 паштовак.

Наклад не прызначаны для продажу і распаўсюджваецца па перадзамове на краўдфандынгавай пляцоўцы Талака. Старонка адмыслова створана для збору сродкаў на першую персанальную выставу Гудзіліна.

Кожны камплект паштовак аўтар уласнаручна нумаруе і падпісвае. Гэта можа быць незвычайным падарункам для замежнікаў, хіпстараў-урбаністаў ці проста аматараў стрыт-фатаграфіі.

Дарэчы, адзін з камплектаў паштовак аўтар разыгрывае ў сваім фэйсбуку. Дызайнер паштовак — Ігар Юхневіч. Выпусціла друкарня «Данарыт» у Мінску.

NN.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031