Знайсці
18.07.2016 / 19:292РусŁacБел

У Баранавічах 16-гадовая ліцэістка выпіла і ўпала ў шахту ліфта: яна ў рэанімацыі

16-гадовая дзяўчына атрымала сур'ёзныя траўмы галавы пасля падзення з вышыні чацвёртага паверха.

У ноч на 18 ліпеня дзве непаўналетнія сяброўкі забраліся ў недабудаваны будынак, каб выпіць піва. Адна з іх на час адлучылася — меркавана, па малой патрэбе. Па дарозе назад яна правалілася ў шахту ліфта, паведамілі ў СК.

Сяброўка паспяшалася да пацярпелай і выклікала на месца медыкаў. Брыгада «хуткай» забрала дзяўчыну ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы. У яе дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму, пералом ключыцы, раны.

Пацярпелая жыве ў Баранавічах і вучыцца на 2-м курсе прафесійнага ліцэя. На прафілактычных уліках яна не стаіць.

Тэрыторыя, дзе адбылося здарэнне, часткова абгароджана, аховы і асвятлення няма.

tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031