Знайсці
16.07.2016 / 12:547РусŁacБел

Грэцыя ўвядзе турыстычны падатак — да 4 еўра за ноч

У Грэцыі з 1 студзеня 2018 года будуць спаганяць падатак з турыстаў.

Сума падатку будзе рознай, у залежнасці ад таго, дзе спыніўся вандроўнік. Больш за ўсё давядзецца заплаціць пастаяльцам пяцізоркавых гасцініц — 4 еўра за нумар за адну ноч. Кліенты гатэляў з чатырма зоркамі аддадуць 3 еўра за ноч, з трыма зоркамі — 1,5 еўра. Менш за ўсё заплацяць пастаяльцы гатэляў з адной і дзвюма зоркамі - 0,5 еўра.

Акрамя таго, размяшчэнне ў трохпакаёвых апартаментах будзе каштаваць 0,5 еўра за ноч. Тым, хто спыніцца на адпачынак у чатырохпакаёвых апартаментах ці кватэры, трэба будзе заплаціць 1 еўра.

Падатак будзе спаганяцца з усіх падарожнікаў — і арганізаваных і самастойных, незалежна ад сезону.

Дадзены збор з'яўляецца часткай пакета мер жорсткай эканоміі, прынятага парламентам Грэцыі.

Atorus.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031