Знайсці
13.07.2016 / 10:3934РусŁacБел

Прагноз: 110 кандыдатаў ад «вертыкалі», якія будуць абраныя ў парламент — ПОЎНЫ СПІС

Абноўлена: 110 кандыдатаў, якія будуць «абраныя» ў парламент — абноўлены спіс

* * *

«Аналізуючы спіс кандыдатаў у дэпутаты і іх пасады, лёгка прадказаць спіс будучых дэпутатаў. Важная не папулярнасць ці якасць кампаніі — важная пасада.

Ад 1996 года дэпутатамі нацыянальнага сходу ў Беларусі станавіліся толькі асобы, ухваленыя Адміністрацыяй прэзідэнта. Сістэма працуе без збояў», — такі тэкст быў апублікаваны ў «Нашай Ніве» ў 2012 годзе.

З таго часу не змянілася фактычна нічога. А значыцца, надышоў час скласці чарговы спіс. Як будзе выглядаць парламент-2016? Вось наш прагноз.

Інтрыг засталося некалькі.

Па-першае, статус прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Супраць Алега Гайдукевіча ўладных кандыдатаў не выстаўлена ўвогуле, а ў іншых намеснікаў старшыні партыі Яўгена Крыжаноўскага (акруга №28) і Анатоля Хішчанкі (№88) супернікі не надта статусныя.

Па-другое, ці ўхваленая кандыдатура Таццяны Караткевіч (№97)? Яе супернік — начальнік станцыі «Мінск пасажырскі».

Па-трэцяе, засталося некалькі акругаў, дзе відавочнай перавагі не мае ніводная з пасадаў (казаць пра вартасці кандыдата не выпадае).

У Барысаве змагаюцца дырэктары двух прадпрыемстваў (№62). Мяркуем, што пераможа Бараннік.

У Мінску спаборнічаюць дырэктары гімназіі і школы (№101) — абодва камуністы. Аднак статус гімназіі ўсё ж вышэй.

А на акрузе №108 намесніку дырэктара Інстытута гісторыі Вадзіму Лакізу супрацьстаіць кіраўнік праўладнага Беларускага фонда міра. Лакіза выглядае фаварытам — папярэдні раз з такой самай пасады быў абраны Марат Жылінскі.

І напрыканцы пра партыйнае прадстаўніцтва.

У парламенце будуць чацвёра камуністаў — цяперашняя дэпутатка Людміла Кубракова, а таксама навічкі Віталь Місявец, Віталь Уласевіч і, найхутчэй, Ганна Старавойтава.

Апроч таго, з'явяцца прадстаўнікі Беларускай патрыятычнай партыі (Мікалай Улаховіч і Леанід Брыч) і нават адна сяброўка Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (Жанна Стаціўка).

Колькасць прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі, як было згадана вышэй, складзе ад аднаго да трох чалавека.

Ніводнага сябра апазіцыйных партый у спісе няма.

акругаімяпасада
1Брыч Леанід Рыгоравічгенеральны дырэктар ААТ «Берасцейскі пекар»
2Мілашэўскі Валянцін Станіслававічдэпутат Палаты прадстаўнікоў
3Дашко Анатоль Міхайлавічгалоўны доктар Брэсцкага абласнога раддома
4Базанаў Уладзімір Аляксандравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў
5Палітыка Вольга Сяргееўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў
6Якубовіч Таццяна Раманаўнапершы прарэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
7+Цупрык Леанід Аляксандравічнамеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама
8Стаціўка Жанна Уладзіміраўнанамеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама
9Качына Леанід Іванавічгалоўны інжынер ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»
10Дарагакупец Юрый Іванавічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
11Ткачук Анатоль Уладзіміравічстаршыня Івацэвіцкага райвыканкама
12Дземідовіч Васіль Мікалаевічдырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
13Невар Ігар Леанідавічгалоўны доктар Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы
14Колб Ігар Міхайлавічдырэктар Гімназіі №3 Пінска
15Рабкавец Іван Рыгоравічдырэктар Пінскага аўтобуснага парка
16Бабаловіч Аляксандр Сяргеевічначальнік КУП «Брэстаблдарбуд» філіял «Столінскага ДРБУ-141»
17Старынская Таццяна Аляксандраўнадырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Віцебска
18Занько Сяргей Мікалаевічзагадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
19Чакан Васіль Іванавічначальнік Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 
20Цацоха Аляксандр Уладзіміравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
21+Міраш Віктар Вікенцьевічпершы намеснік дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»
22+Андрэйчанка Уладзімір ПаўлавічСтаршыня Палаты прадстаўнікоў 
23Мартынаў Ігар Феліксавічваенны камісар Віцебскай вобласці
24Дзевятоўскі Вадзім Анатольевічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
25Дабрыніна Людміла Анатольеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
26Чудовіч Віталь Ігаравічначальнік лакаматыўнага дэпо Оршы
27Гуйвік Наталля Васільеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
28Крыжаноўскі Яўген Анатольевічнамеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі
Юніцын Андрэй Юр'евічначальнік Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлеком»
29+Зямчонак Сяргей Рычардавічдырэктар ААТ «Паставымэбля»
30Лукашоў Анатоль Іванавічстаршыня Дубровенскага райвыканкама
31Корж Іван Аляксеевічначальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі
32Шылаў Віталь Пятровічнамеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кіраванні персаналам ААТ «Гомельскі ЗЛіН»
33Леўшуноў Алег Фёдаравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
34Ждановіч Павел Леанідавічдырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы
35Гурскі Дзмітрый Міхайлавічнамеснік гендырэктара - дырэктар завода ККД ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»
36Астапюк Алена Іванаўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў
37Навумчык Ала Аляксандраўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў
38+Васількоў Мікалай Андрэевічначальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама
39+Кралевіч Ірына Мікалаеўнапрарэктар па навуковай рабоце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
40+Дзячэнка Вячаслаў Іванавічгалоўны спецыяліст Беларускага металургічнага завода
41Адаменка Яўген Буніслававічстаршыня Мазырскага райвыканкама
42Расоха Мікалай Фёдаравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў
43Пісанік Леанід Фёдаравічстаршыня Ельскага райвыканкама
44Пірштук Баляслаў Казіміравічнамеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама
45Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
46Філіповіч Галіна Васільеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
47Чакан Святлана Уладзіславаўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
48Сягоднік Аляксандр Іванавічдэпутат Палаты прадстаўнікоў
49Пацэвіч Сяргей Лявонцьевічначальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама
50Русак Віктар Рамуальдавічначальнік аддзела сацыяльнага развіцця ААТ «Гродна Азот»
51Урублеўскі Анатоль Аляксандравічдырэктар КУДП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Гродна»
52Даўгашэй Тамара Сяргееўнагалоўны доктар Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра
53Літвін Сяргей Іванавічдырэктар Скідальскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя
54Маркевіч Аляксандр Іванавічначальнік Смаргонскай памежнай групы
55Навумовіч Андрэй Мікалаевічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
56Міхневіч Валянцін Уладзіміравічпершы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі
57Папко Вольга Мікалаеўнадырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір»
58Сопікава Ала Мікалаеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
59Кавалько Адам Дзмітрыевічстаршыня Астравецкага райвыканкама
60Саўка Валерый Іосіфавічстаршыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
61Атрошчанка Пётр Аляксеевічнамеснік начальніка Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці
62Бойка Рыгор Рыгоравічдырэктар ААТ «СУ-153», Барысаў
Бараннік Васіль Міхайлавічдырэктар «Градабудаўнік», Барысаў
63Красоўская Тамара Пятроўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
64Заблоцкі Дзмітрый Васільевічнамеснік генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі вытворчасці БелАЗ
65Гайдукевіч Валерый Уладзіміравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
66+Ніжэвіч Людміла Іванаўнанамеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання
67Ражанец Валянціна Вітальеўнагалоўны рэдактар газеты «Слуцкі край» і радыё «Весткі Случчыны»
68Рыбак Андрэй Анатольевічнамеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы ААТ «Беларуськалій»
69Мурына Юлія Георгіеўнадырэктар Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
70Жураўлёва Алена Васільеўнадырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа
71Лобач Юрый АляксандравічГенеральны дырэктар ААТ «Дарбудіндустрыя»
72Канановіч Людміла Мікалаеўнанамеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама
73Маркевіч Іван Станіслававічкіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама
74Жыбуль Наталля Пятроўнадырэктар Вілейскай гімназіі №1 «Логас»
75Вабішчэвіч Пётр Андрэевічстаршыня Лагойскага раённага Савета дэпутатаў
76Улаховіч Мікалай Дзмітрыевічнамеснік старшыні Мінаблспажыўсаюза
77Курсевіч Валянціна Вацлаваўнаурач-кардыёлаг, загадчык кардыялагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска
78Рынейская Ірына Мікалаеўнаначальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама
79Уласевіч Віталь Эдуардавічначальнік зборачнага цэха №2 завода масавых шын ААТ «Белшына»
80Кананчук Ігар Паўлавічдырэктар ААТ «Бабуліна Крынка»
81Кананчук Таццяна Пятроўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў
82Колеснева Алена Пятроўнапрарэктар па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
83Шматава Людміла Андрэеўнагалоўны дзяржаўны санітарны ўрач Чэрыкаўскага раёна
84Марзалюк Ігар Аляксандравічзагадчык кафедры археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
85Старавойтаў Аляксандр Генадзевічгалоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі
86Петрашова Вольга Уладзіміраўнанамеснік старшыні Магілёўскага аб'яднання прафсаюзаў
87Салаўёў Пётр Аляксандравічгалоўны інжынер ААТ «Магілёўхімвалакно»
88Хішчанка Анатоль Пятровічнамеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі
Тарасенка Наталля Эдуардаўнанамеснік дырэктара Кадзінскай сярэдняй школы
89Калтуноў Мікалай Анісімавічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
90Гобараў Дзмітрый Дзмітрыевічпамочнік прэзідэнта - галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці
91Няхайчык Аксана Уладзіміраўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
92Курсевіч Валерый Віктаравічдырэктар рысорнага завода ААТ «МАЗ»
93Барадзеня Валерый Анатольевічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
94Гайдукевіч Алег Сяргеевіч1-ы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі
95Сайганава Таццяна Іванаўнанамеснік генеральнага дырэктара ААТ «Кандытарская фабрыка «Камунарка»»
96Клімовіч Наталля Анатольеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
97Дрожжа Аляксандр Сяргеевічначальнік станцыі «Мінск Пасажырскі»
Караткевіч Таццяна Уладзіміраўнадырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка»
98Камароўскі Ігар Сяргеевічдырэктар ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод»
99Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўнагалоўны ўрач РНПЦ отарыналарынгалогіі
100Гайдук Аксана Вячаславаўнанамеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама»
101Старавойтава Ганна Валянцінаўнадырэктар гімназіі №31 Мінска
Круглік Юрый Віктаравічдырэктар школы №56 Мінска
102Кубракова Людміла Пятроўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
103Місявец Віталь Рыгоравічстаршыня Фрунзенскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
104Самуйлік Таццяна Уладзіміраўнанамеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце БелПАУЦ
105Дарафеева Ірына Аркадзьеўназагадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў»
106Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
107Сокал Аляксей Уладзіміравічпершы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «ЦУМ»
108Лакіза Вадзім Леанідавічнамеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук
Місько Максім Уладзіміравічнамеснік праўлення Беларускага фонда міра
109Бобрыкаў Сяргей Валянцінавічначальнік Ваеннай акадэміі
110Захарава Лада Іванаўнадырэктар гімназіі №5

Плюсікамі адзначаныя безальтэрнатыўныя кандыдаты. Яны могуць не трапіць у парламент толькі калі патрапяць у няласку.

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031