Знайсці
10.09.2016 / 11:1233РусŁacБел

110 кандыдатаў, якія будуць «абраныя» ў парламент — праверце спіс пасля выбараў

Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў каля 500 кандыдатаў у дэпутаты.

Сэнс парламенцкай кампаніі — абраць з іх 110 чалавек. Як сведчыць практыка апошніх дзесяцігоддзяў — патрэбных уладзе 110 чалавек.

Яшчэ два месяцы таму «Наша Ніва» склала прагноз на вынікі выбараў. Мы свядома пісалі спісы будучых дэпутатаў яшчэ да заканчэння тэрміну падачы заявак. Справа ў тым, што паводле логікі ідэалогаў, адказных за фарміраванне парламента, народны абраннік павінен як мінімум паразмаўляць са сваімі выбарцамі. То бок прайсці праз збор подпісаў. А ў ідэале — падмацавацца падтрымкай працоўных калектываў.

Варта нагадаць пра некалькі зменаў у параўнанні з першасным спісам. Большасць з гэтых гісторый красамоўныя. 

1. Адразу пасля публікацыі ў «НН» «прагнозу» тэрмінова адклікаў сваю заяўку супрацоўнік Вайсковай акадэміі Аляксандр Плавінскі. Таму кандадатам ад улады па Вілейскай акрузе №74 засталася дырэктарка мясцовай гімназіі.

2. Падобная сітуацыя здарылася і ў Гродне. Мы падазравалі, што ўлада зробіць стаўку на дырэктара Упраўлення капітальнага будаўніцтва Анатоля Урублеўскага. Аднак насамрэч кандыдаткай ад вертыкалі выявілася дырэктарка школы Лілія Кір'як — менавіта з ёй стала ладзіць гутаркі абласная газета. Каб выбарцы выпадкова не пераблыталі, Урублеўскі не дайшоў да рэгістрацыі.

3. Неспадзяванка атрымалася з Аленай Анісім — на яе акрузе «па стане здароўя» знялася дырэктарка Нясвіжскага каледжа. Таму, магчыма, намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы мае шанец трапіць у парламент. Але ўлады могуць рабіць тут стаўку і на дырэктарку малой вясковай школы.

4. У Мінску на акрузе Алеся Лагвінца (знятага з выбараў за «празмерную» актыўнасць) супернічаюць дырэктар школы і дырэктарка гімназіі. Абое ад пачатку былі пазначаныя як прадстаўнікі праўладнай Кампартыі. Аднак пасля дырэктарка гімназіі ўзяла дадатковую падтрымку працоўнага калектыва і хуценька выйшла з партыі — відаць, каб не перавышаць квоту на ўхваленых камуністаў.

5. Сітуацыя з кандыдатамі ад ЛДПБ заблыталася канчаткова. Старшыня партыі ў парламент не ідзе, балатуюцца трое яго намеснікаў — Алег Гайдукевіч, Яўген Крыжаноўскі і Анатоль Хішчанка.

Гайдукевіч-сын і Крыжаноўскі нават не сабралі патрэбную колькасць галасоў выбарцаў і вылучаюцца толькі па партыйным спісе — гэтага па сёлетніх рэаліях недастаткова. Да таго ж Гайдукевічу-сыну нечакана падкінулі канкурэнта ў выглядзе амбасадара Валера Варанецкага. Паслы проста так на выбары не ходзяць.

Таму адзіным магчымым дэпутатам ад ЛДПБ мы лічым Анатоля Хішчанку, якому супрацьстаіць усяго толькі намесніца дырэктара вясковай школы.

6. Бітва гігантаў палітычнай думкі чакалася ў Сенніцы. Тут меліся змагацца Васіль Задняпраны і «атаман» Мікалай Улаховіч. У кожнага з іх ёсць свая кішэнная партыя.

Аднак Улаховіч, у адрозненне ад свайго «калегі», нібыта збіраў подпісы выбарцаў, таму мы лічым, што пераможа менавіта ён.

Урэшце рэшт Задняпраны зняўся з выбараў.

7. У акругах, якія аб'ядноўваюць некалькі раёнаў, часам ідзе бой за прасоўванне «сваіх». У Крычаўскай акрузе змагаюцца галоўны санітарны доктар Чэрыкаўскага раёна і кіраўніца крычаўскай «Белай Русі». Ставім на апошнюю з іх, бо яна і сабрала подпісы, і вылучылася працоўным калектывам.

8. Прыхільнікі Таццяны Караткевіч спадзяюцца, што яе прапусцяць у дэпутаты, адкінуўшы начальніка станцыі «Мінск-Пасажырскі». Тым не менш, муніцыпальная прэса піярыць менавіта яго.

Такім чынам, імаверныя будучыя дэпутаты палаты прадстаўнікоў.

акругаімяпасада
1Брыч Леанід Рыгоравічгенеральны дырэктар ААТ «Берасцейскі пекар»
2Мілашэўскі Валянцін Станіслававічдэпутат Палаты прадстаўнікоў
3Дашко Анатоль Міхайлавічгалоўны доктар Брэсцкага абласнога раддома
4Базанаў Уладзімір Аляксандравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў
5Палітыка Вольга Сяргееўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў
6Якубовіч Таццяна Раманаўнапершы прарэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
7Цупрык Леанід Аляксандравічнамеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама
8Стаціўка Жанна Уладзіміраўнанамеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама
9Качына Леанід Іванавічгалоўны інжынер ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат»
10Дарагакупец Юрый Іванавічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
11Ткачук Анатоль Уладзіміравічстаршыня Івацэвіцкага райвыканкама
12Дземідовіч Васіль Мікалаевічдырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
13Невар Ігар Леанідавічгалоўны доктар Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы
14Колб Ігар Міхайлавічдырэктар Гімназіі №3 Пінска
15Рабкавец Іван Рыгоравічдырэктар Пінскага аўтобуснага парка
16Бабаловіч Аляксандр Сяргеевічначальнік КУП «Брэстаблдарбуд» філіял «Столінскага ДРБУ-141»
17Старынская Таццяна Аляксандраўнадырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Віцебска
18Занько Сяргей Мікалаевічзагадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
19Чакан Васіль Іванавічначальнік Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 
20Цацоха Аляксандр Уладзіміравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
21Міраш Віктар Вікенцьевічпершы намеснік дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»
22Андрэйчанка Уладзімір ПаўлавічСтаршыня Палаты прадстаўнікоў 
23Мартынаў Ігар Феліксавічваенны камісар Віцебскай вобласці
24Дзевятоўскі Вадзім Анатольевічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
25Дабрыніна Людміла Анатольеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
26Чудовіч Віталь Ігаравічначальнік лакаматыўнага дэпо Оршы
27Гуйвік Наталля Васільеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
28Юніцын Андрэй Юр'евічначальнік Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлеком»
29Зямчонак Сяргей Рычардавічдырэктар ААТ «Паставымэбля»
30Лукашоў Анатоль Іванавічстаршыня Дубровенскага райвыканкама
31Корж Іван Аляксеевічначальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі
32Шылаў Віталь Пятровічнамеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кіраванні персаналам ААТ «Гомельскі ЗЛіН»
33Леўшуноў Алег Фёдаравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
34Ждановіч Павел Леанідавічдырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы
35Гурскі Дзмітрый Міхайлавічнамеснік гендырэктара - дырэктар завода ККД ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат»
36Астапюк Алена Іванаўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў
37Навумчык Ала Аляксандраўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў
38Васількоў Мікалай Андрэевічначальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама
39Кралевіч Ірына Мікалаеўнапрарэктар па навуковай рабоце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
40Дзячэнка Вячаслаў Іванавічгалоўны спецыяліст Беларускага металургічнага завода
41Адаменка Яўген Буніслававічстаршыня Мазырскага райвыканкама
42Расоха Мікалай Фёдаравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў
43Пісанік Леанід Фёдаравічстаршыня Ельскага райвыканкама
44Пірштук Баляслаў Казіміравічнамеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама
45Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
46Філіповіч Галіна Васільеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
47Чакан Святлана Уладзіславаўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
48Сягоднік Аляксандр Іванавічдэпутат Палаты прадстаўнікоў
49Пацэвіч Сяргей Лявонцьевічначальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама
50Русак Віктар Рамуальдавічначальнік аддзела сацыяльнага развіцця ААТ «Гродна Азот»
51Кір'як Лілія Вацлаваўнадырэктар школы №13 Гродна
52Даўгашэй Тамара Сяргееўнагалоўны доктар Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра
53Літвін Сяргей Іванавічдырэктар Скідальскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя
54Маркевіч Аляксандр Іванавічначальнік Смаргонскай памежнай групы
55Навумовіч Андрэй Мікалаевічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
56Міхневіч Валянцін Уладзіміравічпершы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі
57Папко Вольга Мікалаеўнадырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір»
58Сопікава Ала Мікалаеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
59Кавалько Адам Дзмітрыевічстаршыня Астравецкага райвыканкама
60Саўко Валерый Іосіфавічстаршыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
61Атрошчанка Пятро Аляксеевічнамеснік начальніка Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці
62Бараннік Васіль Міхайлавічдырэктар «Градабудаўнік», Барысаў
63Красоўская Тамара Пятроўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
64Заблоцкі Дзмітрый Васільевічнамеснік генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі вытворчасці БелАЗ
65Гайдукевіч Валерый Уладзіміравічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
66Ніжэвіч Людміла Іванаўнанамеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання
67Ражанец Валянціна Вітальеўнагалоўны рэдактар газеты «Слуцкі край» і радыё «Весткі Случчыны»
68Рыбак Андрэй Анатольевічнамеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы ААТ «Беларуськалій»
69Мурына Юлія Георгіеўнадырэктар Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва
70Анісім Алена Мікалаеўнанамесніца старшыні Таварыства беларускай мовы
71Лобач Юрый АляксандравічГенеральны дырэктар ААТ «Дарбудіндустрыя»
72Канановіч Людміла Мікалаеўнанамеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама
73Маркевіч Іван Станіслававічкіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама
74Жыбуль Наталля Пятроўнадырэктар Вілейскай гімназіі №1 «Логас»
75Вабішчэвіч Пётр Андрэевічстаршыня Лагойскага раённага Савета дэпутатаў
76Улаховіч Мікалай Дзмітрыевічнамеснік старшыні Мінаблспажыўсаюза
77Курсевіч Валянціна Вацлаваўнадоктар-кардыёлаг, загадчык кардыялагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска
78Рынейская Ірына Мікалаеўнаначальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама
79Уласевіч Віталь Эдуардавічначальнік зборачнага цэха №2 завода масавых шын ААТ «Белшына»
80Кананчук Ігар Паўлавічдырэктар ААТ «Бабулін глечык»
81Кананчук Таццяна Пятроўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў
82Колеснева Алена Пятроўнапрарэктар па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
83Марачкава Таццяна Барысаўнастаршыня Крычаўскага савета дэпутатаў
84Марзалюк Ігар Аляксандравічзагадчык кафедры археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
85Старавойтаў Аляксандр Генадзевічгалоўны доктар Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі
86Петрашова Вольга Уладзіміраўнанамеснік старшыні Магілёўскага аб'яднання прафсаюзаў
87Салаўёў Пётр Аляксандравічгалоўны інжынер ААТ «Магілёўхімвалакно»
88Хішчанка Анатоль Пятровічнамеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі
89Калтуноў Мікалай Анісімавічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
90Гобараў Дзмітрый Дзмітрыевічпамочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці
91Няхайчык Аксана Уладзіміраўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
92Курсевіч Валерый Віктаравічдырэктар рысорнага завода ААТ «МАЗ»
93Барадзеня Валерый Анатольевічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
94Варанецкі Валерый Іосіфавічпасол у Аўстрыі
95Сайганава Таццяна Іванаўнанамеснік генеральнага дырэктара ААТ «Кандытарская фабрыка «Камунарка»»
96Клімовіч Наталля Анатольеўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
97Дрожжа Аляксандр Сяргеевічначальнік станцыі «Мінск-Пасажырскі»
98Камароўскі Ігар Сяргеевічдырэктар ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод»
99Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўнагалоўны ўрач РНПЦ отарыналарынгалогіі
100Гайдук Аксана Вячаславаўнанамеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама»
101Старавойтава Ганна Валянцінаўнадырэктар гімназіі №31 Мінска
102Кубракова Людміла Пятроўнадэпутат Палаты прадстаўнікоў 
103Місявец Віталь Рыгоравічстаршыня Фрунзенскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
104Мілаванаў Міхаіл Вячаслававічнамеснік дырэктара Музея гісторыі Мінска
105Дарафеева Ірына Аркадзьеўназагадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў»
106Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавічдэпутат Палаты прадстаўнікоў 
107Сокал Аляксей Уладзіміравічпершы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «ЦУМ»
108Лакіза Вадзім Леанідавічнамеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук
109Бобрыкаў Сяргей Валянцінавічначальнік Вайсковай акадэміі
110Захарава Лада Іванаўнадырэктарка гімназіі №5

Апытанка

* * * 

Вынік: 96%: «Наша Ніва» адгадала пераможцаў выбараў на 106 акругах

Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930