Знайсці
06.07.2016 / 12:19РусŁacБел

Паралімпіец Оскар Пісторыус асуджаны на шэсць гадоў

Оскара Пісторыуса асудзілі на шэсць гадоў турмы за забойства сваёй сяброўкі. Абвінавачванне было перакваліфікавана з ненаўмыснага на наўмыснае забойства. Суд ўлічыў пры вынясенні прысуду змякчальныя абставіны.

AP

Суд у паўднёваафрыканскім горадзе Прэторыя прыгаварыў да шасці гадоў турмы паралімпійца Оскара Пісторыуса, прызнаўшы яго вінаватым у забойстве сваёй сяброўкі Рывы Стэнкамп, паведамляе The Independent.

Выносячы прысуд, суддзя Таказіле Масіпа адзначыла, што змякчальныя абставіны, у тым ліку раскаянне, перавешваюць абцяжарваючыя.

Пасля вынясення прысуду спартсмен быў адпраўлены ў турму проста з залы суда. Бакі абвінавачвання і абароны заявілі пра намер падаць апеляцыю на прысуд.

У кастрычніку 2014 года Пісторыус быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі па гэтай справе. Суд прызнаў яго вінаватым у ненаўмысным забойстве. Праз год Пісторыус быў пераведзены з турмы пад хатні арышт па хадайніцтве аб умоўна-датэрміновым вызваленьні.

У снежні 2015 года па патрабаванні пракуратуры абвінавачванне было перакваліфікавана ў наўмыснае забойства, за якое прадугледжана 15 гадоў пазбаўлення волі.

Злачынства было здзейснена 14 лютага 2013 года. Пісторыус чатыры разы стрэліў у Стэнкамп праз замкнёныя дзверы ваннай. Спартсмен у сваё апраўданне казаў, што прыняў сваю сяброўку за старонняга чалавека, які залез у яго дом, і страляў спалохаўшыся.

У Пісторыуса ампутаваныя абедзве нагі. За сваю спартыўную кар'еру ён выйграў шэсць залатых медалёў Паралімпійскіх гульняў.

rbc.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031