Знайсці
05.07.2016 / 15:071РусŁacБел

Стала вядома, калі «Паланэзы» паступяць на ўзбраенне ў беларускую армію

Рэактыўная сістэма залпавага агню (РСЗА) «Паланэз» ужо ў ліпені паступіць на ўзбраенне беларускай арміі.

РСЗА «Паланзз» падчас парада 3 ліпеня, фота БелТА.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальнік упраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба Генадзь Казлоўскі.

Па словах Генадзя Казлоўскага, цяпер ідзе працэс перадачы рэактыўнай сістэмы Узброеных Сіл, «Паланэз» дапрацоўваецца з улікам патрабаванняў і пажаданняў заказчыка.

«17 ліпеня Узброеныя Сілы прымаюць на ўзбраенне гэты комплекс», - сказаў ён.

Начальнік ракетных войскаў і артылерыі адзначыў, што распрацоўшчыкі працягнуць працу над дакладнасцю стральбы з РСЗА «Паланэз».

Рэактыўная сістэма залпавага агню «Паланэз» прызначана для паразы адкрыта размешчанай і накрытай жывой сілы, небраніраванай і браніраванай ваеннай і вайскова-спецыяльнай тэхнікі, артылерыі, ракетных і зенітных ракетных комплексаў, авіяцыйнай тэхнікі на аэрадромах базавання і іншых аб'ектаў на далёкасці ад 50 км да 200 км з высокай дакладнасцю.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031