Знайсці
04.07.2016 / 19:1914РусŁacБел

Некалькі жыхароў Мінска зладзілі святкаванне Дня Незалежнасці ЗША каля Ратушы ФОТА

Мінчукі Уладзімір Падгол і Алесь Таўстыка арганізавалі акцыю, прысвечаную Дню Незалежнасці ЗША. 

«У гэты дзень мы хочам зладзіць дэманстрацыю і распаўсюд сцягоў ЗША, тым самым выказваючы сваю пашану цудоўнай краіне і нашым сябрам, якія жывуць там. Вы можаце разам са сваімі дзецьмі намаляваць амерыканскія сцяжкі і прыйсці да ратушы з імі. Можаце проста пагаманіць з намі: абмяркаваць як лепей адзначыць свята нашых сяброў з ЗША», — заклікалі напярэдадні людзі ў сацсетках. 

Да Ратушы прыйшлі таксама лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, маці Вячаслава Сіўчыка Галіна. У прамовах удзельнікі акцыі падзякавалі ЗША за дапамогу па лэндлізе падчас Другой сусветнай вайны.

Агулам за дзесяццю ўдзельнікамі акцыі сачыла 9 людзей у цывiльным, двое з якiх фiксавалi тое, што адбываецца, на вiдэа. Падчас акцыi не было складзена нiводнага пратакола. 

Мікіта Недаверкаў, Ірына Арахоўская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930