Знайсці
24.06.2016 / 16:36РусŁacБел

У Малдове ўводзяцца прамыя выбары прэзідэнта

У Малдове ўводзяцца прамыя выбары прэзідэнта. Законапраект аб унясенні паправак у Кодэкс аб выбарах быў прыняты 23 чэрвеня пленумам парламента ў другім і канчатковым чытанні.

Законапраект быў распрацаваны ў адпаведнасці з пастановай Канстытуцыйнага суда ад 4 сакавіка 2016 года, якім былі вернуты прамыя выбары прэзідэнта краіны. Унясенне паправак падтрымалі 55 дэпутатаў.

Асноўныя папраўкі ўнесеныя ў палажэнні аб тэрмінах стварэння выбарчых акруг і ўчасткаў, назначэнні дня выбараў, спецыяльных патрабаваннях да падпісных лістоў для рэгістрацыі кандыдатаў, у спецыяльныя палажэнні аб правядзенні другога тура выбараў, а таксама працэдуру пацвярджэння вынікаў выбараў, адхілення і адстаўкі прэзідэнта шляхам рэферэндуму.

Такім чынам, прэзідэнт Рэспублікі Малдова будзе выбірацца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога галасавання тэрмінам на 4 гады. Выбарчыя акругі і акруговыя выбарчыя саветы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак другога ўзроўню будуць створаны за 55 і 50 дзён да правядзення выбараў адпаведна.

Рабочая група па распрацоўцы паправак да Выбарчага кодэкса была створана парламентам 18 сакавіка 2016 года. Задачай групы была распрацоўка паправак у выніку забеспячэння магчымасці прымянення новых канстытуцыйных палажэнняў аб выбранні кіраўніка дзяржавы прамым галасаваннем. 14 красавіка праект закона быў прыняты ў першым чытанні.

moldpres.md

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031