Знайсці
24.06.2016 / 15:2013РусŁacБел

Шатландыя збіраецца правесці рэферэндум аб незалежнасці

Урад Шатландыі пачне рыхтаваць заканадаўчую базу для правядзення новага рэферэндуму аб незалежнасці, заявіла першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн.

AFP

Па словах Стэрджэн, для пачатку падрыхтоўкі дакументаў трэба рашэнне парламента аб тым, што рэферэндум — гэта найлепшы спосаб захаваць месца Шатландыі ўнутры Еўрасаюза і адзінага еўрапейскага рынку.

Большая частка насельніцтва Шатландыі ў ходзе рэферэндуму аб членстве Вялікабрытаніі ў Еўрасаюзе прагаласавала за тое, каб застацца ў ЕС.

«Шатландыя ясна і рашуча прагаласавала за тое, каб застацца часткай Еўрасаюза», — адзначыла Стэрджэн у сувязі з гэтым.

Паводле яе слоў, краіна бачыць сваю будучыню менавіта ў складзе адзінай Еўропы.

Першы рэферэндум аб незалежнасці рэгіёну прайшоў у 2014 годзе. На ім больш за 50% грамадзян, якія галасавалі, выказаліся за тое, каб Шатландыя засталася частка Вялікабрытаніі.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930