Знайсці
17.05.2016 / 19:56РусŁacБел

У Іране прынялі закон аб патрабаванні кампенсацый ад ЗША

Парламент Ірана прыняў закон, які абавязвае ўрад запатрабаваць ад ЗША кампенсацый за «злачынствы супраць краіны», учыненыя ў апошнія 65 гадоў.

Адным з такіх злачынстваў члены меджліса назвалі ўдзел спецслужбаў ЗША ў звяржэнні прэм'ер-міністра Махамеда Масадыка ў жніўні 1953 года.

Як мяркуюць эксперты, законапраект быў прыняты ў адказ на нядаўняе рашэнне Вярхоўнага суда ЗША, згодна з якім Тэгеран павінен выплаціць 2 млрд даляраў пацярпелым і сваякам загінулых пры нападах, арганізаваных, як лічаць у Вашынгтоне, іранскім урадам.

У прыватнасці, гаворка ідзе пра выбух казармаў з марпехамі ЗША ў Бейруце ў 1983 годзе.

Тэгеран назваў гэтае рашэнне «разбоем з вялікай дарогі».

Некаторыя іранскія парламентарыі ў адказ на рашэнне амерыканскага суду прапанавалі захопліваць амерыканскія караблі ў Армузскім праліве.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера