Знайсці
11.05.2016 / 17:36РусŁacБел

Instagram цалкам змяніў дызайн і стаў чорна-белым

Instagram змяніў дызайн іконкі і стужкі навін. Камера, якая была лагатыпам фотасэрвісу, стала больш схематычнай і памяняла колер з карычневага на «вясёлкавы».

Новае лога Instagram.

Cам жа інтэрфэйс стаў чорна-белым. У новай версіі фотасэрвісу сіняя панэль у верхняй частцы экрана і чорная ў ніжняй сталі празрыстымі. Змяніўся і шрыфт. Па словах распрацоўшчыкаў, такім чынам яны хочуць засяродзіць увагу на фота. 

У сваім афіцыйным акаўнце распрацоўшчыкі заявілі:

«Натхнёны значком папярэдняй версіі аплікацыі, новы ўяўляе сабой простую камеру і вясёлку ў градыентнай форме. Вы таксама ўбачыце абноўленыя іконкі для іншых нашых творчых мабільных аплікацый: Layout, Boomerang і Hyperlapse.

Стыль старонкі ў абноўленым Instagram.

Таксама мы ўдасканалілі выгляд Instagram знутры. Чым прасцейшы дызайн, тым больш увагі на вашых фота і відэа.

Instagram-супольнасць развівалася на працягу апошніх пяці гадоў. Гэта глабальная супольнасць, больш за 80 мільёнаў фатаграфій і відэа кожны дзень. Наш абноўлены выгляд адлюстроўвае тое, які яркі і разнастайны стаў ваш свет».

Мікіта Недаверкаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031