Знайсці
09.05.2016 / 17:452РусŁacБел

Іран адмовіўся замарозіць здабычу нафты

Міністр нафты Ірана Біджан Зангане (Bijan Namdar Zanganeh) ў нядзелю заявіў, што Іран не прымае план замарозкі ўзроўню здабычы нафты, прапанаваны Саудаўскай Аравіяй.

«У мяне з міністрам нафты Саудаўскай Аравіі адбылася размова, бо яны хацелі знізіць ўзровень вытворчасці нафты ў нашай краіне да ўзроўню пачатку 2016 года. Я яму сказаў: Вы насамрэч жартуеце!» — прыводзіць тэлеканал IRINN словы Зангане.

Раней на гэтым тыдні дырэктар Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніі Рукнеддзін Джавад заяўляў, што ўзровень здабычы нафты Ірана дасягнуў 3,7 млн бараляў за суткі. Паводле яго слоў, Іран будзе гатовы далучыцца да плану замарозкі нафтаздабычы праз 1—2 месяцы пасля дасягнення дасанкцыйнага ўзроўню здабычы і экспарту нафты.

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031