Знайсці
09.05.2016 / 13:13РусŁacБел

У Пакістане жывуць два браты, якія пасля заходу сонца не могуць ні рухацца, ні гаварыць

Навукоўцам не ўдаецца растлумачыць дзіўны стан двух братоў з Пакістана. Хлопчыкі (9 і 13 гадоў) вядуць звычайнае жыццё днём, але пасля заходу сонца не могуць ні рухацца, ні гаварыць, паведамляе CBS News.

Абдул Рашыд (9 гадоў) і Шааб Ахмед (13 гадоў) у шпіталі. Ісламабад, 5 мая 2016. Фота AP.

Як распавялі ў Пакістанскім інстытуце медыцынскіх навук, лекары пакуль не могуць знайсці прычыну дзіўных сімптомаў: «Дактары праводзяць абследаванні, каб зразумець, чаму дзеці застаюцца актыўнымі днём, аднак не могуць расплюшчыць вочы, не могуць гаварыць і есці, пасля таго як сонца заходзіць». Навукоўцы таксама ўзялі ўзоры глебы і паветра ў вёсцы, дзе жывуць браты.

Хлопчыкі нарадзіліся ў беднай сям'і, і ўрад фінансуе медыцынскую дапамогу. Акрамя іх, у сям'і яшчэ двое дзяцей, у паводзінах якіх ніякіх адхіленняў не назіраецца.

Бацька братоў тлумачыць іх стан проста: «Сыны атрымліваюць энергію ад сонца».

Аднак дактары ўжо адхілілі ідэю пра ўплыў сонечнага святла, адзначаючы, што хлопчыкі могуць рухацца днём нават у цёмным пакоі і падчас дажджу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031