Знайсці
07.05.2016 / 20:08РусŁacБел

«Баварыя» выйграла чэмпіянат Германіі чацвёрты раз запар

DPA

Мюнхенская «Баварыя» датэрмінова выйграла чэмпіянат Германіі па футболе, абыграўшы на выездзе «Інгальштадт» з лікам 2:1.

Абодва мячы мюнхенскай каманды забіў польскі нападаючы Роберт Левандоўскі. Адзіны гол «Інгальштата» забіў з пенальці Морыц Хартман.

Галоўны канкурэнт «Баварыі» — дортмундская «Барусія» — у паралельным матчы прайграла «Айнтрахту» з лікам 1:0.

У выніку за тур да канца чэмпіянату «Баварыя» здолела адарвацца ад канкурэнтаў на восем ачкоў і датэрмінова гарантаваць сабе чацвёрты запар чэмпіёнскі тытул.

Гэта ўжо 26-я перамога ў вышэйшай футбольнай лізе ФРГ у гісторыі «Баварыі». Па гэтым паказчыку яна застаецца рэкардсменам. За ёй з вялікім адрывам ідуць дортмундская і мёнхенгладбахская «Барусіі», у актыве якіх па пяць тытулаў.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031