Знайсці
02.01.2016 / 12:05РусŁacБел

Фэйсбук тэстуе падзел стужкі навін на тэмы

Асобныя карыстальнікі Facebook заўважылі змяненне ў мабільным дадатку сацсеткі: стужку навін падзялілі па тэмах і дазволілі, напрыклад, чытаць матэрыялы пра моду або забавы асобна ад спорту і палітыкі. Пра гэта паведамляе The Verge.

Тое, як асноўная стужка падзелена па тэмах, нагадвае прыладу Paper ад Facebook, якая з'явілася ў 2014 годзе. У Paper можна было чытаць не толькі артыкулы ад выданняў, але і запісы ад сяброў, аднак прылада пазіцыянавалася як асобны ад Facebook сэрвіс.

Акрамя тэматычнай стужкі навін, кампанія Facebook таксама стала тэставаць «маркетплэйс»: раздзел для куплі тавараў ад розных крамаў і асобных карыстальнікаў. Ён з'явіўся ў невялікай колькасці амерыканскіх карыстальнікаў яшчэ ў кастрычніку.

У адказ на запыт The Verge прадстаўнікі Facebook заявілі, што сапраўды тэстуюць інтэрфейс крамы, але пакуль ён далёкі ад паўнавартаснага запуску. Што тычыцца стужкі навін, пакуль не вядома, ці з'явіцца яна для ўсіх карыстальнікаў: гэта новаўвядзенне кампанія не каментавала.

У кастрычніку 2015 у Twitter запусцілі раздзел Twitter Moments для групавання кантэнту па тэмах, аднак стварэннем і напаўненнем такіх падборак рэдактары займаюцца ўручную. Функцыя працуе толькі ў ЗША і Вялікабрытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера