Знайсці
30.11.2015 / 10:281РусŁacБел

Падаткавікі прапануюць беларусам выйграць да 5 мільёнаў

Падаткавікі прапануюць беларусам выйграць да 5 мільёнаў рублёў. Для гэтага трэба захаваць чэк ад пакупкі і падаць заяўку на ўдзел у рэкламнай гульні «Касавы чэк як шчаслівы квіток». Правілы размешчаны на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Рэкламная гульня пройдзе з 1 па 27 снежня ў гандлёвых цэнтрах пяці гарадоў — Брэсце (ТАА «Лагуна»), Гродна («Old City»), Слуцку («Маяк»), Магілёве («Магніт») і Мінску («Экспабел», «Замак» і «Новая Еўропа»).

Каб прыняць удзел рэкламнай гульні, трэба захаваць чэк ад пакупкі, зробленай у адным з гэтых гандлёвых цэнтраў. «Затым пакупнікі могуць зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка гульні з дапамогай SMS-паведамленні або праз сайт МПЗ (рэгістрацыя бясплатная). Неабходна падаць дадзеныя аб удзельніку гульні і касавым чэку, для наступнага ўдзелу ў штотыднёвым розыгрышы прызоў, а таксама ў розыгрышы фінальнага прыза напярэдадні Новага года», — распавёў прэс-сакратар МПЗ Сяргей Шкут.

Штотыдзень ва ўсіх гандлёвых цэнтрах, якія бяруць удзел у акцыі, будуць разыгрывацца па 5 прызоў, кожны з якіх складзе 1,25 млн рублёў. У канцы снежня будуць разыграны галоўныя прызы па 5 мільёнаў рублёў.

Рэкламную гульню праводзяць, каб «сфармаваць падатковую культуру ў частцы запатрабавання пакупнікамі касавых чэкаў пры набыцці тавараў, паслуг і работ», тлумачаць у МПЗ.

У мінулым годзе МПЗ праводзіла гэтую гульню ў сталічных гандлёвых цэнтрах «Купалаўскі» і «Партызанскі», а таксама ў ГЦ «Сакрэт» у Гомелі.

finance.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930