Знайсці
27.11.2015 / 18:381РусŁacБел

Беларусь з 1 снежня паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 снежня паніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў нумар 985 ад 26 лістапада 2015 года, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе паніжана з $97,1 да $88,4 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $82,5 да $75,1 за 1 т, на таварныя бензіны - з $75,7 да $68,9 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $42,4 за 1 т (была $46,6). Такая ж стаўка пошліны ўстаноўлена і адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і іншых масел.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 лістапада. Тады яны былі павышаныя.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930