Знайсці
22.11.2015 / 00:3423РусŁacБел

Віталь Цыганкоў: Калі б жанчына знайшла палюбоўніка ў Еўропе. І калі б — у Саудаўскай Аравіі…

Яшчэ гадоў дзесяць таму, калі гэта было зусім ня модна, я спакойна даказваў, чаму немагчымы сапраўдны мультыкультуралізм унутры адной цывілізацыі.

Без усялякіх эмоцыяў і ідэалогіяў, без «процістаяньня цывілізацыяў» – проста з элементарнага практычнага і юрыдычнага пункту гледжаньня.

Любое пасьпяховае грамадзтва (краіна) трымаецца на еднасьці законаў для ўсіх. На зразумелых правілах іх прымяненьня. І вось калі, напрыклад, у Эўропе ці ЗША жанчына завяла сабе палюбоўніка, і калі гэты факт даказаны, — то найгоршым вынікам для яе могуць стаць яе матэрыяльныя страты пры падзеле маёмасьці падчас разводу. А калі жанчына зрабіла гэта на мусульманскім Блізкім Усходзе, то дзеля ратаваньньня «гонару сям’і» ёй могуць адсекчы галаву, закідаць камянямі, пахаваць зажыва.

І вось калі ў юрыдычныя сыстэмы эўрапейскіх краінаў (дзеля добрых намераў, вядома), напрыклад, у Брытаніі, ужо прапаноўвалі ўводзіць элементы шарыяту — як вы гэта сябе ўяўляеце? Адных грамадзян будуць судзіць па нашых эўрапейскіх законаў, а іншых – па асаблівых рэлігійных ці «этнічных»? Але ж гэта бардак, гэта юрыдычны хаос, развал прававога парадку.

Дарэчы, нешта падобнае назіралася за апошнія месяцы з уцекачамі, калі некаторыя строгія законы (пакараньне за перасячэньне дзяржаўнай мяжы, парушэньне правапарадку, заняцьцё прыватнай тэрыторыі) на іх ня дзейнічалі, бо яны ж «бедныя і няшчасныя». Але гэта ўсё роўна што злавілі злодзея за крадзёж, а ён пачаў скардзіцца на галоднае дзяцінства, і яго адпусьцілі. Так не павінна быць, розныя законы для розных людзей – гэта развал грамадзтва.

Ну і яшчэ адзін аргумэнт, — на гэты раз эмацыйны. У сьвеце існуюць розныя цывілізацыі, Кітай застаецца Кітаем, Індыя — Індыяй, мусульманскі сьвет нават у самых разьвітых сваіх праявах таксама не ператвараецца ў Швэцыю, Расея з усіх сілаў апошнія гады пнецца даказваць сваю асобасьць. Усе яны не дазваляюць у сябе ніякую мультыкультурнасьць, застаюцца сабой.

Дык вось, мне асабіста хацелася б, каб на нейкім кавалачку сушы захавалася і эўрапейская (заходняя) цывілізацыя — з прыярытэтам правоў чалавека, з свабодай сумленьня і рэлігіяў, з свабодай самавыяўленьня чалавека, з прававой дзяржавай. Гэтага няма нідзе, толькі тут, у Эўропе, і ў ЗША. І калі гэта будзе разбаўлена мультыкультурнасьцю ў законах і нормах жыцьця — трошкі шарыяту, трошкі Кітаю, трошкі Расеі — гэта ўжо будзе нейкай помесьсю, а не заходняй прававой цывілізацыяй. А мне хацелася б, каб яна захавалася.

facebook.com/vitali.tsyhankou

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930