Знайсці
10.11.2015 / 12:495РусŁacБел

Мікалай Мірны: «Макс не мае дачынення да адкрыцця ГЦ «ЛенінГрад»

Бацька тэнісіста Максіма Мірнага Мікалай Мірны ў інтэрв'ю kyky.org распавёў пра тое, што яго сын не мае дачынення да нядаўна адкрытага ў Мінску ГЦ «ЛенінГрад».

— Макс Мірны ўжо некалькі гадоў не мае ніякага дачынення да кампаніі «Мірны Шлях». Мы выйшлі з гэтага бізнэсу.

— Чым тады растлумачыць напісанае на сайце «ММК Інвест»?

— Сайт не хлусіць: «Мірны Шлях» заснаваны пры нашым удзеле.

— З таго, што мы чытаем на сайце, можна зрабіць выснову, што кампаніі Курбыкі і Мірнага да гэтага часу працуюць разам.

— Трэба, напэўна, усё-такі даведацца, што з гэтай нагоды думаюць юрысты.

Ні да назвы, ні да канцэпцыі, ні да савецкай тэматыкі адкрыцця Мірныя адносін не маюць.

Акцёры ў абліччы Леніна і Сталіна на адкрыцці? Я думаю, маркетолагі пераканалі кіраўніцтва кампаніі, што так трэба. Але калі б я адкрываў гэты гандлёвы цэнтр, я б шукаў што-небудзь іншае. Танчэйшымі трэба быць», — сказаў Мікалай Мірны.

by.tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031