Знайсці
10.11.2015 / 12:3735РусŁacБел

У Ізраілі ў выніку тэракта загінуў пляменнік рэдактара «Советской Белорусіі» Паўла Якубовіча

Ізраільскія СМІ паведамляюць, што ўчора на вайсковых могілках горада Кір’ят-Шмона адбылося пахаванне 19-гадовага старшага сяржанта МАГАВ (пагранічнай паліцыі) Біньяміна Якубовіча. На пахаванні прысутнічаў міністр унутранай бяспекі Гілад Эрдан.

Трагічнае здарэнне адбылося 4 лістапада на скрыжаванні Хальхуль, надалёка ад Хеўрона. Відэакамеры зафіксавалі як машына, у якой знаходзіўся тэрарыст, на вялікай хуткасці ўрэзалася ў групу байцоў пагранічнай паліцыі.

За стырном быў 23-гадовы жыхар Хеўрона Самір Сакафі. Шахіда застрэлілі проста на месцы. У выніку моцна пацярпеў толькі Біньямін Якубовіч, яго даставілі ў шпіталь «Хадаса Эйн-Карэм», але лекары так і не змаглі ўратаваць жыццё хлопцу.

Органы афіцэра МАГАВ Якубовіча па просьбе сям’і былі ахвяраваныя тым, хто мае ў іх патрэбу.

Міністр абароны Ізраіля Мошэ Яалон напісаў у сваім facebook: «Падчас візіту ў «Хадаса Эйн-Карэм» я наведаў афіцэра Біньяміна Якубовіча, за лічаныя гадзіны да таго, як ён памёр ад атрыманых у выніку тэрарыстычнай атакі раненняў. Побач з яго ложкам я сустрэў бацькоў — Станіслава і Сімону. Я пагаварыў з імі, і на мяне вельмі вялікае ўражанне аказала іх душэўная сіла. Сёння ноччу, пасля яго смерці, яны абвясцілі аб тым, што ахвяруюць органы Біньяміна. Гэта — экстраардынарны гуманітарны жэст, і годнасць бацькоў павінна быць для ўсіх нас прыкладам і ўзорам паводзін».

Сёння газета Адміністрацыі прэзідэнта «Советскай Белоруссія» паведаміла, што 19-гадовы Біньямін Якубовіч з’яўляецца ўнучатым пляменнікам галоўнага рэдактара выдання Паўла Якубовіча.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031