Знайсці
10.11.2015 / 09:43РусŁacБел

Мілер: Украіне аплачанага газу хопіць толькі на чатыры дні

Украіне хопіць аплачанага газу толькі на чатыры дні, заявіў кіраўнік «Газпрома» Аляксей Мілер.

Украіна скараціла аб'ёмы закупкі расійскага газу да 10 млн куб м у суткі, дадаў ён, паведамляе tass.ru.

Раней паведамлялася, што з пачатку лістапада Украіна амаль у тры разы скараціла спажыванне расійскага газу.

У верасні ў ходзе трохбаковых перамоваў паміж ЕС, Украінай і Расіяй, бакі прыйшлі да пагаднення, што РФ будзе прадастаўляць Украіне ў зімовы перыяд з 1 кастрычніка 2015 года па 31 сакавіка 2016 зніжку на штоквартальнай аснове, а канчатковая цана расійскага газу для Украіны ў чацвёртым квартале 2015 складзе 232 даляры за тысячу кубаметраў.

Пры гэтым Еўрасаюз пагадзіўся выдзеліць больш за 500 млн даляраў для запампоўкі 2 млрд кубаметраў газу ў падземныя сховішчы Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031