Знайсці
27.08.2015 / 13:0049РусŁacБел

Ярмошына пра Караткевіч: Спадзяюся, што гэтая баба выстаіць і яны яе не затравяць

На думку старшыні ЦВК, такая «незалежная» праверка здадзеных прэтэндэнтамі ў прэзідэнты подпісаў правакуе «раздрай» у грамадстве.

Пры жаданні можна звярнуцца да пракурора, каб праверыў, ці няма ў стварэнні такой камісіі перавышэння паўнамоцтваў. Так старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына каментуе Еўрарадыё намер шэрагу дэмакратычных структур стварыць незалежную камісію, каб праверыць сапраўднасць здадзеных за Таццяну Караткевіч подпісаў.

«Гэта несусветнае глупства і ўвогуле гэта — парушэнне закона. Пры жаданні можна пракурора спытацца, ці няма тут перавышэння якіх паўнамоцтваў. Людзі замахваюцца на тое, што замацавана Канстытуцыяй — што выбары ў нас у краіне праводзяць выбарчыя камісіі. А тут дэманстратыўна паказваюць: не, ёсць яшчэ нейкія арганізацыі, якія маюць права падмяняць выбарчыя камісіі. І таму — хай не жартуюць так!».

Па словах старшыні ЦВК, праца такой камісіі не прывядзе да паразумення ўнутры апазіцыі. Наадварот, сам факт такой праверкі прынясе «раздрай і сумневы ў грамадства — нельга недаацэньваць палітычную хвалю на пустым месцы, якая можа ўзнікнуць». Ярмошына ўпэўненая, што трэба не займацца нейкімі праверкамі, а «радавацца таму, што кандыдатаў будзе больш». Стварэнне ж такой камісіі старшыня ЦВК лічыць дзеяннем, накіраваным на зрыў выбараў.

«Мне, шчыра кажучы, яе (Таццяну Караткевіч) шкада. Я спадзяюся, што гэтая баба выстаіць і яны яе не затравяць», — кажа Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, ініцыятыўная група Таццяны Караткевіч здала 107 тысяч подпісаў. Іх праверкай займаюцца выбарчыя камісіі.

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031