Знайсці
24.08.2015 / 22:00РусŁacБел

Хлопец, якога больш за два тыдні шукалі пад Мінскам, загінуў

Малады чалавек, якога больш за два тыдні адшуквалі на Дубровенскім вадасховішчы пад Мінскам, знойдзены. Ён загінуў, паведамляе пошукава-ратавальны атрад «Анёл».

Паводле інфармацыі ПРА, Дзяніс Бажок знік у раёне Дубровенскага вадасховішча ў ноч на 8 жніўня. Тады з'явілася версія, што хлопец мог патануць.

Мяркуючы па сённяшняй інфармацыі ратавальнікаў, так і здарылася. ПРА «Анёл» выказаў словы падзякі ўсім, хто аказваў дапамогу і падтрымліваў на працягу 17 дзён пошукаў. «Дзякуем за супрацоўніцтва: «Авія-100» і пілоту Івану Іванавічу за прадастаўленне верталёта, кіраўніцтву вадасховішча за прадастаўленне катэра, Асводу, дайвінгаваму клуб «Капітан Морган», а таксама пошукавікам ПРА «Анёл» і ўсім, хто штодзённа выбываў на месца пошукаў. Ваша падтрымка была важная для нас усіх», — гаворыцца ў паведамленні.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930