Знайсці
14.08.2015 / 18:082РусŁacБел

Iron Maiden выпусцілі першую за пяць год песню ВІДЭА

А заадно і першы за пяць год кліп.

Брытанскія зоркі хэві-металу Iron Maiden выпусцілі самотнік «Speed of Light» і прадставілі кліп на загалоўную песню.

У кліпе талісман гурту, монстр Эдзі трапляе ў свет відэагульняў. Раней ён трапляў у відэагульню ў рэальным свеце: у 1999 годзе з нагоды ўз’яднання Iron Maiden і вакаліста Бруса Дыкінсана выйшла «стралялка» Ed Hunter, галоўным героем якой быў Эдзі.

Новая песня ў Iron Maiden з’явілася ўпершыню за пяць год. Апошні на сёння альбом гурту, «The Final Frontier», выйшаў у жніўні 2010 года. «Speed of Light» увайдзе ў новы альбом, «The Book of Souls», які мае выйсці 4 верасня.

Новы альбом стане самым доўгім у гісторыі гурту, 92 хвіліны, і першым двайным. Гурт працягне схіляцца ад класічнага хэві да прагрэсів-металу. Чатыры з адзінаццаці песень плыткі першапачаткова прызначаліся для сольнага альбому Дыкінсана.

У лютым Брус Дыкінсан завершыў сямітыднёвы курс лекавання ад ракавай пухліны на ніжнім боку языка. Пасля лекавання стан здароў’я Дыкінсана добры, але гурт дасць тур у падтрымку альбома толькі ў 2016 годзе, калі вакаліст цалкам аправіцца пасля аперацыі.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера