Знайсці
14.08.2015 / 15:4419РусŁacБел

Лукашэнка: Мае дзеці будуць жыць на гэтай зямлі

Аляксандр Лукашэнка плануе, што яго дзеці будуць жыць у Беларусі. Пра гэта ён распавёў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў».

«Не ведаю, як вашыя дзеці, але я планую, што мае дзеці будуць жыць у гэтай краіне, на гэтай зямлі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «У нас цудоўная краіна», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да работнікаў прадпрыемства.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі можна атрымаць добрую адукацыю. «І не верце таму, што ў нас адукацыя дрэнная. Нашых людзей, спецыялістаў з рукамі-нагамі гатовыя пасля ВНУ забраць да сябе. А мы іх стрымліваем. Так калі дрэнная адукацыю, што ж вы бераце? І паглядзіце, колькі замежнікаў вучыцца», — сказаў ён. «Вось гэта трэба берагчы, гэта трэба цаніць», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера