Знайсці
03.08.2015 / 20:197РусŁacБел

З'явіўся новы від махлярства з плацежнымі карткамі

ЗАТ «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» звяртае ўвагу трымальнікаў плацежных картак з міжнародным статусам БЕЛКАРТ-Maestro на з'яўленне новага спосабу махлярства з карткамі — шымінг. Пра гэта паведамілі ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю прадпрыемства.

examiner.com

«Пакуль што шымінг да Беларусі не дабраўся, таму непакоіцца трэба толькі ўладальнікам картак з міжнародным статусам, якія карыстаюцца за мяжой банкаматамі. У Беларусі ж большую небяспеку па-ранейшаму ўяўляе скімінг», — адзначылі спецыялісты.

Галоўнае адрозненне шымінгу ад скімінгу — гэта немагчымасць распазнаць прыладу першага простым вокам. Яна ўяўляе сабой тонкую плату, якая ўстаўляецца ў картрыдар і счытвае з банкаўскай карткі інфармацыю.

Скімер выглядае як накладка, унутры якой знаходзіцца прылада, якая счытвае інфармацыю з магнітнай паласы плацежнай карткі. Далей счытаная інфармацыя махлярамі выкарыстоўваецца для вырабу дубліката карткі. Звычайна скімеры мацуюцца на банкамат. Каб даведацца ПІН-код, махляры выкарыстоўваюць скрытыя відэакамеры і накладныя клавіятуры.

«Трэба разумець, што і скімер распазнаць нялёгка. Яны бываюць розныя, і якасць выканання дарагіх мадэлей мала чым адрозніваецца ад арыгінала. Трымальнікі банкаўскіх картак павінны памятаць: толькі пільнасць і ўважлівасць дапамогуць пазбегнуць крадзяжоў грошай з рахунку», — канстатавалі спецыялісты.

У аддзеле па сувязях з грамадскасцю парэкамендавалі выкарыстоўваць банкаматы, якія знаходзяцца ў гандлёвым цэнтры, аддзяленні банка або ў грамадскім месцы, якое добра праглядаецца. Акрамя таго, не трэба перадаваць свой PIN-код, даваць карыстацца карткай. Таксама неабходна падключыць паслугу SMS-паведамленне, якая дасць магчымасць быць у курсе несанкцыянаванага спісання сродкаў з рахунку.

Паводле даных прадпрыемства, у Беларусі ўвесь картачны партфель ацэньваецца ў 12,5 млн картак, з іх 5,2 млн прыпадае на БЕЛКАРТ.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930