Знайсці
03.08.2015 / 17:374РусŁacБел

Украіна арыштавала дамы і рахунак сына Азарава ў Італіі

Пячэрскі суд Кіева арыштаваў італьянскую маёмасць Аляксея Азарава, сына былога прэм'ер-міністра Украіны, які ў цяперашні час знаходзіцца ў Расіі.

Паводле паведамлення Генпракуратуры Украіны, гаворка ідзе пра дамы ў горадзе Ольбія (Сардзінія) і рахункі ў банку Santander, якія належаць Аляксею Азараву.

«У цяперашні час рашэнне накіраванае для выканання кампетэнтным органам Італьянскай Рэспублікі ў рамках міжнароднай прававой дапамогі пры правядзенні працэсуальных дзеянняў», — заявілі ў Генпракуратуры.

Ва Украіне Аляксея Азарава падазраюць у незаконным узбагачэнні на суму 7,7 млн еўра, 600 тыс швейцарскіх франкаў і 500 тыс даляраў. Акрамя таго, Азараў доўгі час знаходзіўся ў санкцыйным спісе Еўрасаюза, аднак у сакавіку стала вядома, што ЕС зняў санкцыі з сына былога прэм'ера Украіны.

Раней у панядзелак бацька Аляксея Мікалай Азараў, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, абвясціў на прэс-канферэнцыі ў Маскве аб стварэнні Камітэта выратавання Украіны, які выступае за датэрміновыя выбары ва Украіне. У Камітэце нават выбралі кандыдатуру на ролю прэзідэнта — Уладзіміра Алейніка, які падазраецца ў арганізацыі незаконнага галасавання ў Вярхоўнай Радзе.

bbc.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930