Знайсці
30.07.2015 / 22:4910РусŁacБел

Са Швейцарыі з перамогай! «Цюрых» – «Дынама» (Мінск) – 0:1

Прайшоў першы матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы. Адзіны прадстаўнік Беларусі, які працягвае змаганне ў гэтым турніры, сёння сустракаўся ў гасцях з швейцарскім «Цюрыхам».

Букмекеры перад гульнёй лічылі гаспадароў безумоўным фаварытам сустрэчы. Перамога «Цюрыха» расцэньвалася з каэфіцыентам 1 да 1,5. Перамога «Дынама» – 1 да 6. Можа, менавіта таму швейцарскія заўзятары слаба запоўнілі стадыён. Думалі, ну беларусаў раскатаем без праблем, а ў наступным раўндзе прыдзем на больш моцнага суперніка.

«Дынама» ж паднесла сюрпрыз. Каманда надзейна згуляла ў абароне. А таксама рэалізавала шанец у атацы. Адзіны гол у матчы быў забіты з пенальці на 63-яй хвіліне гульні Фатасам Бечыраем.

Сустрэча ў адказ пройдзе 6 жніўня ў Брэсце. Пачатак а 20:30. Мабыць, запаўняльнасць трыбун пасля такога выніку будзе гарантаванай.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера