Знайсці
20.12.2014 / 17:251РусŁacБел

Лукашэнка ўзаконіў 30%-ы збор: будзе дзейнічаць да 1 лютага

Указам прэзідэнта № 607 ад 20 снежня 2014 года «Аб падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты» Аляксандр Лукашэнка ўзаконіў 30-працэнтны збор пры куплі валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы. Збор будзе брацца да 1 лютага 2015 года.

Згодна з дакументам, апублікаваным прэс-службай прэзідэнта, плацельшчыкамі падатку прызнаюцца банкі, якія набываюць замежную валюту на БВФБ. Падатковай базай падатку прызнаецца сума грашовых сродкаў у беларускіх рублях, выплачаная за набытую замежную валюту.

Сума падатку «кампенсуецца плацельшчыкам арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на карысць якіх ажыццяўляецца набыццё замежнай валюты на таргах».

Падатак «не ўключаецца ў затраты па вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, што ўлічваюцца пры падаткаабкладанні, а таксама ў склад пазарэалізацыйных расходаў».

Банкі пералічваюць замежную валюту арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам пры ўмове кампенсацыі імі сумы падатку ў поўным аб'ёме, забяспечваюць унясенне сум падатку ў рэспубліканскі бюджэт не пазней за трэці працоўны дзень, што ідзе за днём правядзення таргоў, ажыццяўляюць кантроль за правільнасцю вылічэння падатку.

Вызваляецца ад падатку набыццё замежнай валюты на біржавых таргах за кошт бюджэтных сродкаў і «для разлікаў за тавары згодна з дадаткам» (у ім — нафта, газ і электраэнергія).

Урад упаўнаважаны «ў выпадку змянення сітуацыі на валютным рынку Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Нацыянальным банкам устанаўліваць іншы памер стаўкі падатку».

Указ набыў моц з дня падпісання.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031