Знайсці
20.12.2014 / 15:419РусŁacБел

Кліматолагі: кавы стане ўдвая меней

Да 2050 года на Зямлі стане ўдвая меней земляў, прыдатных для вырошчвання кавы, сцвярджаюць даследчыкі зменаў клімату, піша Science News.

Навукоўцы склалі спіс тэрыторый, дзе вырошчваюць два асноўныя на сёння віды кавы: Coffea arabica і Coffea canephora. Да 2050 года палова з іх стане непрыдатнай нават пры мінімальных выкідах парніковых газаў. Найбольш пацерпяць В’етнам і Бразілія.

Уратаваць адзін з любімых напояў чалавецтва можа перанос пасадак кафейнага дрэва ў больш высокія шыроты.

Але гэта будзе мець свае наступствы: прыйдзецца высякаць лясы, што таксама адаб’ецца на клімаце.

У экватарыяльных раёнах Coffea canephora, што горш перажывае змены клімату, зможа замяніць больш трывалае да падвышэння тэмпературы Coffea arabica, адзначаюць навукоўцы.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031