Знайсці
20.12.2014 / 18:1316РусŁacБел

Валюта з'явілася ва ўсіх вялікіх абменніках Мінска

Як паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы», у суботу валюта з'явілася ва ўсіх вялікіх абменніках Мінска. Праблемы застаюцца толькі ў малых абменных пунктах невялікіх банкаў.

Даляр прадаецца прыкладна за 14 500 рублёў, з улікам 30-працэнтавага камісійнага збору. Еўра прадаюць прыкладна за 17 500 рублёў.

Таргі на валютнай біржы сёння адбыліся.

Нагадаем, што з 20 снежня Нацбанк увёў 30%-ы збор за куплю валюты для прадпрыемстваў і людзей у спадзяванні стрымаць рубель ад адкрытай дэвальвацыі пасля абвалу расійскага рубля.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031