Знайсці
09.12.2014 / 16:451РусŁacБел

Стаўкі транспартнай дзяржпошліны вырастуць

У Беларусі плануецца павялічыць памер дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Гэта прадугледжана папраўкамі ў Падатковы кодэкс.

Для ўладальнікаў легкавых аўтамабіляў дзяржпошліну плануецца павысіць у сярэднім на адну базавую велічыню (1 БВ цяпер складае Br150 тыс.). Так, за легкавушкі масай больш як 1,5 т, але не больш як 2 т, магчыма, давядзецца плаціць шэсць базавых, а не пяць, як цяпер. За аўтамабіль масай больш як 2 т, але не больш як 3 т — восем базавых велічынь замест цяперашніх сямі, масай больш як 3 т — 11 БВ (цяпер 10 базавых). Павялічыць дзяржпошліну плануецца і за прычэпы, грузавыя аўтамабілі і г.д.

Што датычыцца арганізацый, то ім, згодна з законапраектам, у наступным годзе трэба будзе плаціць у сярэднім на 2 базавыя велічыні больш за допуск да ўдзелу ў руху транспартных сродкаў.

Акрамя таго, праект закона прадугледжвае скарачэнне транспартнай дзяржпошліны для пенсіянераў па ўзросце, інвалідаў I або II групы, пры наяўнасці медыцынскай даведкі аб стане здароўя, што пацвярджае іх прыгоднасць да кіравання транспартнымі сродкамі (за выключэннем выпадкаў, пры якіх прадугледжана іх поўнае вызваленне ад дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху). Дзяржаўная пошліна для іх выплачваецца па стаўцы, зніжанай на каэфіцыент 0,5, адносна транспартнага сродку.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у бліжэйшы час плануюць разгледзець праект закона ў першым чытанні.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031