Знайсці
08.10.2014 / 18:331РусŁacБел

У Беларусі будзе створаны Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва

Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва будзе створаны ў Беларусі ў наступным годзе, паведаміла на прэс-канферэнцыі 8 кастрычніка ў Мінску першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.

Паводле яе слоў, гэтая арганізацыя будзе ўтворана шляхам зліцця існага Цэнтра сучасных мастацтваў, які размяшчаецца на вуліцы Някрасава, і сталічнага Музея сучаснага выяўленчага мастацтва. Цэнтр стане аналагам «арт-дэпо, якія сёння існуюць у Расіі і Еўропе». «Задачай цэнтра будзе падтрымка і развіццё актуальных кірункаў сучаснага мастацтва», — сказала чыноўніца. Яна падкрэсліла, што з дапамогай цэнтра задумана «аб'яднаць маладых і сталых мастакоў, якія займаюцца сучасным мастацтвам». 

«Такім чынам, у нацыянальнага цэнтра будуць дзве пляцоўкі, — адзначыла Дрыга. — У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва вельмі добрая выставачная пляцоўка — гэта цэнтр горада, там выкарыстоўваецца не толькі музейная прастора, але і плошча Якуба Коласа, дзе праходзяць вулічныя праекты. А на пляцоўцы Цэнтра сучаснага мастацтва будуць праходзіць творчыя, асветныя праекты, майстар-класы, а таксама іншыя праекты, звязаныя не толькі з выяўленчым мастацтвам».

Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва ўзначаліць дырэктар Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Наталля Шаранговіч. Зараз яна падбірае калектыў спецыялістаў, які будзе працаваць у гэтым цэнтры. «У Наталлі Васільеўны шмат планаў, галоўнае, каб у яе хапіла сіл іх усе рэалізаваць», — падсумавала Дрыга.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930