Знайсці
01.09.2014 / 23:4211РусŁacБел

Герашчанка: Расійскія войскі распачалі аперацыю ў Данбасе на Дзень незалежнасці Украіны

Пятро Парашэнка з афіцэрамі Генштаба.

Уварванне расейскіх войскаў пачалося не ў Новаазоўску 27 жніўня, а на Савур-Магіле і ў Амвросіеўцы 24 жніўня. Пра гэта заявіў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка ў эфіры Пятага тэлеканала ў панядзелак увечары.

«Трагедыя ў нас не толькі пад Ілавайскам. Трагедыя пачалася з таго, што расійскія войскі раніцай 24 жніўня акружылі нашу групоўку і разграмілі пад Савур-Магілай і Амвросіеўкай», — паведаміў Герашчанка.

Ён падкрэсліў, што ўкраінцы не да канца ведаюць, што там адбылося.

«Нават я не да канца ведаю, як і што там было, але я ведаю, што было шмат параненых, забітых і кінутай баявой тэхнікі», — растлумачыў ён.

Паводле ягоных словаў, праблема паўстала з-за неадэкватнай і запозненай рэакцыі ўладаў на падзеі пад Савур-Магілай і Амвросіеўкай.

«Гэта была адкрытая агрэсія. Прыйшлі узброеныя да зубоў Разанская, Кастрамская паветрана-дэсантныя дывізіі з поўным боекамплектам і напалі на нашых хлопцаў, якія там былі ўжо месяцамі, якія стаміліся, у якіх сканчаліся боекамплекты», — сказаў на заканчэнне Герашчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031