Знайсці
08.08.2014 / 21:5710РусŁacБел

У Расіі арыштаваны камандны састаў украінскай 72-й брыгады

Расійскі суд у горадзе Красны Сулін Растоўскай вобласці арыштаваў на два месяцы пецярых афіцэраў 72-й брыгады.

Пра гэта паведаміў супрацоўнік Генеральнага консульства Украіны ў Растове-на-Доне, які знаходзіўся ў памяшканні суда.

«На жаль, суд прыняў прагназуемыя рашэнні — усіх пецярых афіцэраў арыштавалі на 2 месяцы.

Акрамя камандзіра першага батальёна 72-й брыгады, маёра Івана Вайтэнка, аналагічныя рашэнні прынятыя па намесніку камандзіра Віталю Дубіняку, камандзіру танкавага батальйона Аляксандру Палякову, начальніку штаба Аляксандру Ахрыменку і камандзіру першай роты Дзмітрыю Устилку», — распавёў супрацоўнік консульства. Сам ён не мог прысутнічаць непасрэдна ў зале суда, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Нагадаем, 4 жніўня 438 ўкраінскіх вайскоўцаў з-за абстрэлу вымушаныя былі адступіць на тэрыторыю РФ.

У далейшым амаль усе яны вярнуліся ва Украіну. Расія працягвае ўтрымліваць 5 украінскіх афіцэраў. Іх «падазраюць» у «выкарыстанні цяжкага наступальнага ўзбраення нявыбарачнага дзеяння», «таксама правяраецца іх дачыненне да абстрэлу расійскай тэрыторыі».

***

Але ўжо на наступны дзень у Растоўскай вобласці нечакана вызвалілі камандзіраў ўкраінскай 72-й брыгады.

***

Рашэннем Варонежскага суда пад вартай да канца жніўня будзе знаходзіцца і ўкраінская лётчыца Надзея Саўчанка.

УНІАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031