Знайсці
04.08.2014 / 18:212РусŁacБел

На дальнабоя за п'яныя гонкі склалі 38 пратаколаў

На дальнабойніка, які зладзіў п'яныя гонкі па дарогах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, складзена 38 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пра гэта паведаміла інспектар ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Людміла Ракевіч.

Рэкордная колькасць пратаколаў складзена за здзейсненыя дальнабойнікам тры ДТЗ, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, за парушэнне правілаў абгону і манеўравання, выезд на сустрэчную паласу руху, за пакіданне месца ДТЗ, стварэнне аварыйнай сітуацыі, неаднаразовае непадпарадкаванне патрабаванням ДАІ аб спыненні. Парушальніка ўдалося спыніць толькі пасля таго, як з табельнай зброі былі зроблены стрэлы па колах.

Пакуль нават супрацоўнікі ДАІ баяцца выказаць здагадку, на якую суму пацягнуць штрафы па такой колькасці парушэнняў і на колькі гадоў кіроўца будзе пазбаўлены правоў кіравання транспартным сродкам. Па словах Людмілы Ракевіч, кожны артыкул караецца альбо пазбаўленнем правоў, альбо штрафам, агульнае пакаранне залежыць ад вынясення рашэнняў па кожным пратаколе. Хутчэй за ўсё, для далейшага разгляду пратаколы будуць перададзеныя ў сталічную ДАІ, па месцы рэгістрацыі парушальніка, дзе і будуць па іх прынятыя адпаведныя рашэнні. Толькі за кіраванне аўто ў п'яным выглядзе штраф складае ад 50 да 100 базавых велічынь (адна БВ роўная Br150 тыс.).

Пакуль 30-гадовы парушальнік-дальнабойшчык знаходзіцца пад вартай у Слонімскім РАУС. Як растлумачыў ён інспектарам, незадоўга да таго, як сесці за руль, ужыў 200-300 грам гарэлкі і паўтара літра піва, бо пасварыўся з жонкай і быў вельмі засмучаны. Па выніках медыцынскага агляду канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў выдыханым паветры правапарушальніка склала 1,94 праміле.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930