Знайсці
11.06.2021 / 13:20

Па справе аб «масавых беспарадках» у Брэсце судзяць яшчэ 12 чалавек, з іх трое непаўналетніх

11 чэрвеня ў Ленінскім раённым судзе Брэста пачаўся суд над чацвёртай часткай фігурантаў, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Павялічыць

БелТА

Сёння раніцай прайшло першае пасяджэнне, наступнае прызначанае на 16 чэрвеня.

Берасцейцам пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае cуддзя Ленінскага раёна Дзмітрый Шурын, піша Радыё Свабода.

На лаве падсудных 12 чалавек:

  • Марк Антонаў
  • Святаслаў Герасімук (17 красавіка ўзяў шлюб у СІЗА)
  • Давід Збаранскі (сустрэў 18-годдзе ў СІЗА)
  • Максім Імховік (непаўналетні)
  • Валеры Мельнічук
  • Іван Пацейчук (непаўналетні)
  • Яўген Пекач
  • Марэк Сірадзэ
  • Андрэй Тарасавец
  • Вячаслаў Трафімук
  • Аляксандр Цімафееў
  • Алег Юраў (непаўналетні)

Дзяржабвінаваўца сцвярджае, што падсудныя 10 жніўня падчас несанкцыянаванага масавага мерапрыемства ў цэнтры Брэста — на вуліцах Савецкай і Нафтавай, бульварах Шаўчэнкі і Касманаўтаў, праспекце Машэрава — груба парушылі грамадскі парадак і нібыта ўчынілі пагромы. 

У выніку беспарадкаў, па версіі следства, пацярпелі больш за 20 сілавікоў. Агульную суму нанесенай шкоды следства ацаніла ў 24 тысячы рублёў (пашкоджана 13 аўтамабіляў міліцыі, адзін аўтобус, шчыты, шлемы, бронекамізэлькі, асфальт, тратуарная плітка, лаўкі, сметніцы, дрэвы).

***

У справе аб «масавых беспарадках» у Брэсце на гэты момант агулам асудзілі ўжо 22 чалавекі. Так, 10 сакавіка суддзя Вера Філонік асудзіла дзевяць чалавек на тэрміны ад 3 да 4,5 года калоніі. Непаўналетнія Сяргей Гацкевіч і Дзяніс Хазей атрымалі 3 гады выхаваўчай калоніі.

21 мая Андрэй Грушко прысудзіў яшчэ 13 фігурантам ад 3 гадоў выхаваўчай калоніі да 5 гадоў. Сярод абвінавачаных была і дзяўчына асуджанага Дзяніса Хазея 18-гадовая Віталія Бандарэнка. Яе пакаралі 4 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Суд над трэцяй часткай абвінавачаных працягваецца з 28 мая па сённяшні дзень. У справе праходзяць 13 фігурантаў.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30