Знайсці
26.04.2024 / 10:231РусŁacБел

На Чукотцы памежніка і яго жонку асудзілі на сем гадоў за антываенныя допісы. Жонка напісала «Жыве Беларусь!»

Анадырскі гарадскі суд Чукоцкай аўтаномнай акругі завочна вынес прысуды экс-супрацоўніку пагранслужбы ФСБ Раману Назаруку і яго жонцы Анастасіі Назарук, якія эмігравалі з Расіі, піша «Настоящее время».

Абодвух прызналі вінаватымі па справе аб распаўсюдзе «фэйкаў» пра расейскае войска па матывах палітычнай нянавісці (п. «д» ч. 2 арт. 207.3 КК) і прызначылі ім па сем гадоў калоніі.

Прысуд Раману вынеслі 10 красавіка 2024 года, а Анастасіі — 23 красавіка. Раману Назаруку паставілі ў віну 16 публікацый на ягонай старонцы ва «УКантакце» — усе яны прысвечаныя расійскаму ўварванню і гібелі мірных жыхароў ва Украіне.

Анастасія Назарук на сваім ютуб-канале публікавала відэа з антываенных мітынгаў і віншаванне з Новым годам са словамі: «Жадаю перамогі Украіне і Ізраілю, Пуціна ў Гаагу, свабоду Расіі, Жыве Беларусь!»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
21
3
бабруйчанін/адказаць/
26.04.2024
Паспрабуйце і Атрымаецца. І будзе Вам Ласка і пачуеце Слова. І будзе яно Беларусь Калі німа нашто абаперціся прытуліцца німа пад нагамі нічога чалавек знаходзіць у сябе Беларус узгадвае Радзіму дзядоў ці бацькі маці і уздымае Сцяг..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031